Вышэйшая ліга чэмпіянату Швецыі па футболе сярод жанчын — спаборніцтва паміж лепшымі жаночымі прафесійнымі футбольнымі клубамі Швецыі, якое праводзіцца ў межах чэмпіянату Швецыі па футболе сярод жанчын. Пераможца аб’яўляецца чэмпіёнам Швецыі па футболе сярод жанчын. Ліга фактычна заснавана ў 1973 годзе. З 1988 года ліга названа «Дамалсвенскан».
Спаборніцтва У чэмпіянаце ўдзельнічаюць 12 каманд, якія гуляюць паміж сабой па 2 матчы: дома і ў гасцях. За кожную перамогу клубу налічваюцца тры пункты, за нічыю — адзін, за паражэнне — нуль. У канцы кожнага сезона 2 клуба з найменшай колькасцю ачкоў пераходзяць у лігу ніжэй — Элітэн, а з яе такая ж колькасць клубаў пераходзіць у вышэйшую лігу. Дзве лепшыя каманды атрымліваюць права на ўдзел у Лізе чэмпіёнаў УЕФА.
Удзельнікі сезона 2021 года Клуб Горад АІК Стакгольм Векшэ Векшэ Вітшэ Вітшэ Крыстыянстад Крыстыянстад Лінчэпінг Лінчэпінг Пітэа Пітэа Русенгард Мальмё Хамарбю Стакгольм Хекен Гётэбарг Юргордэн Стакгольм Эрэбру Эрэбру Эскільстуна Юнайтэд Эскільстуна
Пераможцы Спіс пераможцаў чэмпіянату Швецыі (1973—1987) і Дамалсвенскана (1988—). З 1988 па 1992 гады існавала сістэма плэй-оф: чатыры лепшыя каманды рэгулярнага першынства гулялі ў паўфіналах і фінале.
СезонЧэмпіён1973Оксабэк (1)1974Йітэкс (1)1975Оксабэк (2)1976Йітэкс (2)1977Якобсбэрг (1)1978Оксабэк (3)1979Йітэкс (3)1980Сунано (1)1981Йітэкс (4)1982Сунано (2)1983Оксабэк (4)1984Йітэкс (5)1985Хамарбю (1)1986Мальмё (1)1987Оксабэк (5)1988Оксабэк (6)1989Йітэкс (6)1990Мальмё (2)1991Мальмё (3)1992Гідэёнсбергс (1)1993Мальмё (4)1994Мальмё (5)1995АІК (1)1996АІК (2)1997АІК (3)1998АІК (4)1999АІК (5)2000Умеа (1)2001Умеа (2)2002Умеа (3)2003Юргордэн (1)2004Юргордэн (2)2005Умеа (4)2006Умеа (5)2007Умеа (6)2008Умеа (7)2009Лінчэпінг (1)2010Мальмё (6)2011Мальмё (7)2012Цюрэсо (1)2013Мальмё (8)2014Русенгард (9) («Мальмё» перайменаваўся ў «Русенгард»)2015Русенгард (10)2016Лінчэпінг (2)2017Лінчэпінг (3)2018Пітэа (1)2019Русенгард (11)2020Хекен (1) 2021Русенгард (12) 2022 Русенгард (13)
Гл. таксама Кубак Швецыі па футболе сярод жанчын
Крыніцы
Спасылкі Чэмпіянат Швецыі па футболе сярод жанчын Шведскі футбольны саюз
Катэгорыя:Жаночы футбол у Швецыі