Луіза Даратэя Сафія Брадэнбургская (; 29 верасня 1680, Берлін — 23 снежня 1705, Касель) — прынцэса Брадэнбургская, у замужжы спадчынная прынцэса Гесэн-Касельская.
Біяграфія Луіза — адзіная дачка будучага караля Прусіі Фрыдрыха I Гогенцолерна, якая нарадзілася ў яго першым шлюбе з Лізаветай Генрыэтай Гесэн-Касельскай, дачкой ландграфа Гесэн-Касельскаго Вільгельма VI.
31 мая 1700 года ў Берліне Луіза выйшла замуж за свайго стрыечнага брата, наследнага прынца Фрыдрыха Гесэн-Касельскага. Раскошныя вясельныя ўрачыстасці працягваліся на працягу некалькіх тыдняў у Берліне, Араніенбурге, Патсдаме і Каселе. Усе пяць гадоў свайго замужжа Луіза пастаянна хварэла і памерла ва ўзросце 25 гадоў, не пакінуўшы нашчадкаў. Ранняя смерць жонкі дазволіла Фрыдрыху ўступіць у новы шлюб з Ульрыкай Элеанорай Шведскай і пасля ў 1720 годзе ўзыйшощ на шведскі трон.Jutta Nowosadtko, Matthias Rogg, Sascha Möbius: Mars und die Musen, LIT Verlag Berlin-Hamburg-Münster, 2008, S. 187
Пахавана ў касцёле Святога Марціна ў Каселе.
Літаратура Werner Hahn: Friedrich, der erste König in Preussen: Im Jahre 1851 dem Einhundert und Fünfzigjährigen Königreich, Verlag der Deckerschen Geheimen Ober-Hofbuchdruckerei, 1851, Ss. 78, 217 Carl Eduard Geppert: Chronik von Berlin von Entstehung der Stadt an bis heute, Rubach, 1839, S. 188 ff.
Катэгорыя:Прынцэсы Прусіі Катэгорыя:Гогенцолерны Катэгорыя:Памерлі пры родах