Рут Хедвіг Ліндаль (швед. Rut Hedvig Lindahl; нар. , Катрынехольм, Сёдэрманланд), больш вядомая як Хедвіг Ліндаль (швед. Hedvig Lindahl) — шведская футбалістка, брамнік футбольнага клуба «Вольфсбург» і зборнай Швецыі. Станавілася лепшым галкіперам года ў Швецыі ў 2004, 2005 і 2009 гадах.
Ранняя кар’ера Ва ўзросце 13 гадоў стала прафесійнай футбалісткай. Дагэтуль грала за моладзевыя клубы «Грапторпс» і «Багеторпс». Пачынала сваю кар’еру як нападаючы, але потым змяніла амплуа на брамніка.
Клубная кар’ера З 1996 года выступала за прафесійныя футбольныя клубы. У 2001 годзе перайшла ў футбольны клуб «Мальмё». Скончыла свой выступ за гэтую каманду ў 2003 годзе, перайшоўшы ў ФК «Лінчэпінг». За «Лінчэпінг» Хедвіг правяла пяць сезонаў з 2004 па 2009 гады. З 2009 па 2010 гады футбалістка выступала за футбольны клуб «Гётэбарг». Але пасля сезона 2010 галоўны трэнер каманды Турб’ёрн Нільсан вырашыў не працягваць кантракт з футбалісткай, і ў 2011 годзе Ліндаль перайшла ў клуб «Крысціянстад».
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісткі Швецыі Катэгорыя:Ігракі ЖФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ЖФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года