Красаві́цкія забасто́ўкі — пратэсты, якія адбываліся ў БССР у красавіку 1991 года ў Мінску, Салігорску, Оршы і іншых гарадах і сталі значнай палітычнай падзеяй. Страйк ахапіў дзясяткі працоўных калектываў і ўвайшоў у гісторыю Беларусі як самы масавы выступ рабочых у змаганні за свае палітычныя правыСтрайк, якога ніхто не чакаў.
Перадгісторыя 17 сакавіка 1991 года прайшоў рэферэндум аб захаванні СССР, у якім, як фармулявалася ў пытанні, «будуць у поўнай меры гарантавацца правы і свабоды чалавека». А праз два тыдні, 2 красавіка, Савет міністраў СССР узняў цэны на прадукты і тавары ў 2—5 разоў«Магазины были пусты»: как в позднем СССР взвинтили цены.
Ход падзей 3 красавіка 1991 года спынілі працу рабочыя Мінскага электратэхнічнага завода, разам з імі на вуліцы выйшлі працаўнікі завода аўтаматычных ліній і завода шасцерняў. Рабочыя перакрылі рух трамваяў на вуліцы Даўгабродскай. Ужо 4 красавіка прадпрыемстваў, якія абвясцілі страйк, налічвалася дзясяткі. Калоны рушылі ў цэнтр сталіцы, да Дому ўрада.
Страйк пачаўся стыхійна, у цэхах і на заводскіх прахадных. А затым кантроль узялі ў свае рукі сябры БНФ, актывісты Рабочага Саюза, альтэрнатыўныя рабочыя лідары, што ўжо былі на многіх прадпрыемствах Мінска і Беларусі, — Марыя Аліева, Сяргей Антончык, Генадзь Быкаў, Алесь Галькевіч, Віктар Івашкевіч, Георгій Мухін, Міхась Собаль, Генадзь ФядынічВячаслаў Ракіцкі. Сто адрасоў свабоды. 1980—2010. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2011. — 330 с. — С. 131—132..
Старшыня Савета міністраў БССР Вячаслаў Кебіч, які выйшаў да рабочых, тлумачыў, што ён не ведаў пра намер Крамля ўзняць цэны, і што рашэнне саюзнага ўрада было і для беларускага Саўміна непрыемным сюрпрызам.
У першы дзень патрабаванні былі эканамічныя (узняць заробкі, знізіць цэны, адмяніць 5 % падатак на продаж усіх тавараў). Аднак неўзабаве дадаліся патрабаванні палітычныя, у тым ліку: Вывад парткамаў з прадпрыемстваў. Адстаўка прэзідэнта СССР М. Гарбачова і саюзнага ўрада, роспуск з’езда народных дэпутатаў СССР. Новыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР. Наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР статусу канстытуцыйнай сілы.
Беларускі народны фронт «Адраджэньне» удзельнічаў у наданні рабочым забастоўкам палітычнага характару. Многія актывісты БНФ сталі лідарамі рабочага руху (С. Антончык, Г. Мухін, Г. Быкаў у Мінску, I. Юргевіч у Салігорску).
24 красавіка аршанскія рабочыя выставілі ўльтыматум: калі не будзе прызначаная надзвычайная сесія Вярхоўнага Савета БССР, якую патрабавалі дэпутаты Апазіцыі БНФ, яны лягуць на рэйкі. У 15.30 чыгуначны рух быў заблакаваны. У Оршу былі накіраваныя паўтары тысячы байцоў АМАПу з Мінска, Віцебска і Магілёва, увечары 25 красавіка рабочыя былі вымушаныя спыніць страйк.
Вынікі Палітычныя патрабаванні не былі прынятыя ўладамі, цэны былі зніжаныя, але неўзабаве ізноў пайшлі ў гару.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Пратэсты 1991 года Катэгорыя:1991 год у Беларусі Катэгорыя:Красавік 1991 года Катэгорыя:Акцыі пратэсту ў Беларусі Катэгорыя:Забастоўкі ў Беларусі