Піліп Іванавіч Серабракоў (8 студзеня 1906, вёска Целялюй, Гразінскі раён, — 1984) — адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Мінскай і Баранавіцкай абласцях.
Біяграфія Член КПСС з 1931 года. З 1929 года — на службе ў Чырвонай Арміі. У партызанах — з лютага 1942 года: камандзір групы, наамеснік камандзіра атрада, у верасні 1942 — жніўні 1943 гадоў камандаваў 18-й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ, з верасня 1943 года — у Лідскім міжрайпартцэнтры, з кастрычніка — памочнік кіраўніка, адначасова член штаба Лідскага партызанскага злучэння. З кастрычніка 1944 на службе ў Савецкай Арміі. З 1955 года працаваў на заводзе ў Мінску.
Літаратура
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС