Рагазуб (Neoceratodus forsteri) — прэснаводная дваякадыхальная рыба, эндэмік Аўстраліі. Рэдкі від, вылаў забаронены.

Апісанне Цела выцягнутае (даўжыня да 175 см), сціснутае з бакоў; маса да 10 кг. Плаўнікі мясістыя. Сустракаецца на паўночным усходзе Аўстраліі (штат Квінсленд); засяляе вадаёмы з павольным цячэннем, моцна зарослыя воднымі раслінамі. Для дыхання атмасферным паветрам перыядычна падымаецца да паверхні вады. У засушлівы перыяд можа выжываць у ямах з захаванай вадой. Корміцца беспазваночнымі.

Нерастуе ў рэках з густой расліннасцю. Адкладвае буйную ікру на водныя расліны.

Зноскі

Катэгорыя:Дваякадыхальныя Катэгорыя:Эндэмікі Аўстраліі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1870 годзе