Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі (, Крычаў) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2010—2014), дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (2018—2023).

Біяграфія Нарадзіўся 4 чэрвеня 1970 года ў Крычаве. У 1989 годзе скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча імя Мікалая Рымскага-Корсакава, у 1999 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў настаўнікам музыкі і спеваў, культарганізатарам, інструктарам па арганізацыйна-масавай рабоце. Займаў пасаду начальніка аддзела культуры адміністрацыі Савецкага раёна Мінска (2001—2008), начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама (2008—2010).

З 8 чэрвеня 2010 годаПрезидент Беларуси Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы па 2014 год працаваў першым намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. З мая 2014 года па 5 сакавіка 2018 года ўзначальваў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.

З 5 сакавіка 2018 года да 28 ліпеня 2023 года займаў пасаду генеральнага дырэктара Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.

Сям’я Ад першага шлюбу мае дачку Жану (1992 г.н.)Владимир Карачевский: В 22 года и 45 отцовство ощущаешь по-разному!.

Другая жонка — Наталля Радзіна, вядучая тэлеканала АНТНаталья Радина: «С появлением Темы мы с мужем как будто сами вернулись в детство». Ад другога шлюбу мае сына Арцёма (2014 г.н.).

Узнагароды ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2014).

Крыніцы

Спасылкі Страницы номеров журнала «На экранах». 4 июня — 50 лет Владимиру Михайловичу Карачевскому, Генеральному директору Национальной киностудии «Беларусьфильм»

Катэгорыя:Намеснікі міністра культуры Рэспублікі Беларусь