Уладзімір Барысавіч Пярцоў (, Віцебск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2021—2024), Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 2025).
Біяграфія Нарадзіўся 7 мая 1974 года ў Віцебску.
У 1996 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Падчас вучобы працаваў у Палацы культуры і тэхнікі прафсаюзаў, дзе быў вядучым дыскатэк.
На тэлебачанне трапіў у 1993 годзе. Быў аўтарам і вядучым праграм Віцебскай студыі тэлебачання, а пазней — ток-шоу Першага нацыянальнага тэлеканала «Будні».
У 1995—1999 гадах — рэдактар Віцебскага абласнога тэлерадыёаб’яднання, у 1999—2002 гадах — галоўны рэдактар абласнога радыё Віцебскага абласнога тэлерадыёаб’яднання.
Стаяў ля вытокаў стварэння ў 1998 годзе FM радыёстанцыі «Віцебск» і пэўны час з’яўляўся яе вядучымРадио-Витебск отметило 20-летие в центре города. У пачатку 2000-х гадоў, пасля спробы працы ў Расіі, працаваў на Беларускім тэлебачанні: спачатку ў праграме «Будні», пасля на непрацяглы час вядучым перадачы «Добрай раніцы, Беларусь!».
У 2002—2003 гадах узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб’яднанне. У 2003—2008 гадах — дырэктар тэлерадыёкампаніі «Гродна».
У 2007 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 2008—2010 гадах — дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала «РТР-Беларусь». У 2008 годзе, падчас працы на тэлеканале, пазнаёміўся з Юліяй Радзьковай, дачкой Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Радзькова А. М., з якой праз некалькі год ажаніўсяВ канун Дня всех влюбленных самые известные телепары делятся секретами семейного счастья.
З 2010 года па 5 красавіка 2021 года працаваў дырэктарам прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «» у Беларусі.
5 красавіка 2021 года прызначаны Міністрам інфармацыі Рэспублікі БеларусьПярцоў назначаны міністрам інфармацыі Беларусі. 12 красавіка, праз некалькі дзён пасля яго прызначэння, Міністэрства інфармацыі спыніла трансляцыю ў Беларусі вядучага міжнароднага канала «Еўраньюс».
8 красавіка 2024 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі ПрэзідэнтаЛукашэнка назначыў Пярцова намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
22 мая 2025 года прызначаны Першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьУладзімір Пярцоў назначаны першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
Міжнародныя санкцыі 20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі.
У чэрвені 2022 года Пярцоў патрапіў пад санкцыі Канады.
Сям’я Жонка — Юлія Аляксандраўна Пярцова (1982 г.н.), вядучая Агенцтва тэленавінаў (праграмы «Навіны», «Галоўны эфір»)Телеведущая Юлия Перцова — о своих жизненных приоритетахЮлия Перцова. Дачка — Лізавета, школьніца. Цесць — Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў, былы першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010—2014).
Узнагароды ордэн Францыска Скарыны (2018).
Катэгорыя:Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі