«Рух» (лацінкай: «Ruch») — нелегальны часопіс Беларускага нацыянальнага цэнтра. Гэтае выданне на той час было адным з найлепшых сярод эміграцыйных перыёдыкаў. Першы нумар выйшаў лацінкай, а другі-трэці ўжо кірыліцай.
Гісторыя З вясны 1946 года БНЦ пачаў выдаваць нелегальны часопіс «Рух» (першы нумар быў надрукаваны Станіславам Станкевічам у амерыканскай зоне акупацыі Нямеччыны, але ў мэтах канспірацыі было пазначана «Італія»). За 1946 год выйшлі тры нумары часопіса (2 і 3 адным выданнем), за 1947 — адзін, а ў 1948 годзе выйшаў пяты і ўжо апошні нумар.
Змест Часопіс змяшчаў прапагандысцка-ідэалагічныя тэксты, публіцыстыку, гістарычныя артыкулы, пісаў пра міжнародныя падзеі, пра сітуацыю на Бацькаўшчыне. Змешчаная ў першым нумары «Інструкцыя аб пашыраньні і карыстаньні часапісам» нагадвае падобны тэкст, які друкаваў падчас Вялікай Айчыннай вайны «Бюлетэнь Беларускай незалежніцкай партыі».
Нумары № 1 — красавік 1946 года. № 2-3 — верасень 1946 года. № 4 — студзень 1947 года. № 5 — чэрвень 1948 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Беларусы ў Германіі Катэгорыя:Перыядычныя выданні беларускай дыяспары Катэгорыя:Выданні на беларускай мове лацінкай