Анатоль Іванавіч Рацько (, в. Доўгае, Салігорскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі хімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар хімічных навук (1993).

Біяграфія Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1972).

У 1975—1993 гадах — малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, з 1993 года — загадчык лабараторыі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіРАЦЬКО Анатоль Іванавіч.

Узнагароды Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга (2005).

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы ў галіне калоіднай хіміі, вывучэння сарбентаў і сарбцыйных працэсаў. Распрацаваў калоідна-хімічныя асновы сінтэзу саасаджаных адсарбентаў, якія валодаюць развітой кіпрай структурай і высокай тэрмічнай стабільнасцю. Прапанаваў метады фарміравання кіпрай структуры цвёрдых целаў у прысутнасці арганічных і неарганічных мадыфікатараў. Развіў ўяўленні аб механізме структураўтварэння паўсінтэтычных адсарбентаў са слаіста-столбчатой структурай і ажыццявіў накіраванае мадыфікаванне слаістай алюмасілікаты полігідраксакомплексамі металаў і іх сумесямі, даследаваў уплыў прыроды і колькасці гідраксакомплексаў, тэмпературы гартавання на адсарбцыйна-структурныя, фізіка-хімічныя і каталітычныя ўласцівасці сінтэзаваных матэрыялаў. Выяўленыя заканамернасці фарміравання кіпрай структуры цвёрдых целаў у прысутнасці мадыфікатараў арганічнай і неарганічнай прыроды дазволілі выкарыстоўваць на практыцы склады для вырабу паўправадніковых і термакаталітычных газаадчувальных сэнсараў ў прыборах індыкацыі і вымярэння канцэнтрацыі розных газаў, адсарбенты для ачысткі вадкіх харчовых прадуктаў і вады ад радыёнуклідаў, цяжкіх металаў і інш.

Аўтар больш за 220 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 53 вынаходстваў.

Бібліяграфія Синтез и свойства адсорбентов и катализаторов на основе слоисто-столбчатых монтмориллонитов // Синтез, структура и свойства неорганических веществ и коллоидных систем. Мн. 2000. Sorption and Gas Sensitive Properties of In2O3 Based Ceramics Doped with Ga2O3 // Journal of European Ceramic Society. 1998. Vol.18. Влияние термической дегидратации байерита на процесс формирования пористого композита Аl/Al2O3 // Доклады НАН Беларуси. 2003. Т.47, № 4. Пористые композиты на основе оксид-алюминиевых керметов (синтез и свойства). Новосибирск: Изд-во СО РАН, 2004 (в соавт.). Адсорбенты: получение, структура, свойства. Мн.: Беларуская навука, 2009 (совм. с В. С. Комаровым).

Спасылкі Анатоль Іванавіч Рацько ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі