Маёр Гром: Чумны Доктар () — расійскі супергеройскі фільм рэжысёра Алега Трафіма, які заснаваны на першай сюжэтнай арцы аднайменных коміксаў расійскага выдавецтва Bubble Comicshttps://tass.ru/kultura/10471597. Прэм’ерны паказ адбыўся ў Санкт-Пецярбургу 26 сакавіка 2021 годаhttps://tass.ru/kultura/10998859.

Сюжэт Фільм апавядае пра маёра МУС Ігара Грома, які вядомы ўсяму Санкт-Пецярбургу сваім непрымірымым стаўленнем да парушальнікаў закона. Вялікая сіла, аналітычны склад розуму і непадкупнасць робяць маёра Грома ідэальным паліцыянтам, які не ведае перашкод у барацьбе з крыміналам.

Усё рэзка мяняецца з з’яўленнем у Пецярбургу невядомага ў масцы «чумнага доктара». Ён заяўляе, што горад «хворы чумой беззаконня», і забівае злачынцаў, якія змаглі сысці ад пакарання пры дапамозе грошай і сувязяў. Грамадства шакаванае, а паліцыя бяссільная. Маёр Гром упершыню сутыкаецца з цяжкасцямі ў расследаванні, ад вынікаў якога залежыць мірнае існаванне цэлага горада.

Водгукі Фільм атрымаў змешаныя ацэнкі ў расійскай прэсеРецензии на фильм Майор Гром: Чумной Доктор (2021), отзывыОтзывы о фильме Майор Гром: Чумной Доктор (2021)Майор Гром: Чумной Доктор (2021) — критика. Большасць рэцэнзентаў станоўча адзначыла тэхнічнае ўвасабленне «Маёра Грома», спецэфекты і акцёрскую гульню, у той жа час крытыку выклікаў галоўным чынам маральны падтэкст фільма.

Спасылкі

Катэгорыя:Дэтэктыўныя фільмы Расіі Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Катэгорыя:Фільмы пра Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Фільмы пра супергерояў Катэгорыя:Фільмы-баевікі Катэгорыя:Экранізацыі коміксаў Катэгорыя:Bubble Comics