Уладзімір Уладзіміравіч Ціток (нар. , Мінск) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі, селекцыі, фізіялогіі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт (2014), доктар біялагічных навук (2002).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1981).
З 1983 года ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі АН БССР, з 2007 — загадчык лабараторыі. З 2009ЦІТОК Уладзімір Уладзіміравіч па 2022На заседании Президиума и Бюро Президиума НАН Беларуси … // Навука. — 2022. — 25 студзеня. — С.3 — дырэктар Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі.
Узнагароды Міждзяржаўная прэмія «Зоркі Садружнасці» (2015) за цыкл работ і распрацовак «„Бэз Перамогі“ як інструмент выкарыстання калекцый дэкаратыўных раслін батанічных садоў краін СНД для адлюстравання гераічнага мінулага савецкага народа і фарміравання патрыятызму».
Навуковая дзейнасць Даследаваў генетычны і селекцыйны патэнцыял роду Linum на аснове распрацоўкі шматтэставых малекулярна-генетычных і фізіка-хімічных метадаў аналізу. Абгрунтаваў і распрацаваў генетычныя прынцыпы біяэнергетычнай канцэпцыі гетэрозісу, якая дазваляе пашырыць уяўленні аб механізме фарміравання гібрыднай магутнасці пры атрыманні высокапрадуктыўных гібрыдаў сельскагаспадарчых культур і стварыць базу для практычнага выкарыстання атрыманых даных у селекцыйным працэсе лёну, тамата, пшаніцы, трыцікале і іншых культур, ідэнтыфікацыі і аналізу стваранай у Рэспубліцы Беларусь ільнопрадукцыі. Значна пашырыў даследаванні рэдкіх і знікаючых відаў раслін прыроднай флоры Беларусі, лекавых, рэзка-араматычных, кармавых і біяэнергетычных раслін.
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій, 18 сартоў раслін, 4 патэнтаў.
Бібліяграфія Биоэнергетические процессы при гетерозисе. Минск, 1991 (в соавт.). Генетика, физиология и биохимия льна. Минск, 2010 (в соавт.). Современные инструментальные методы анализа льнопродукции. Минск, 2011 (в соавт.).
Крыніцы
Спасылкі Уладзімір Уладзіміравіч Ціток у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Селекцыянеры СССР Катэгорыя:Селекцыянеры Беларусі Катэгорыя:Генетыкі СССР Катэгорыя:Генетыкі Беларусі Катэгорыя:Біяхімікі СССР Катэгорыя:Біяхімікі Беларусі