Марціна Мунц (; нар. , Цюрых, Швейцарыя) — швейцарскі палітык Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі, дэпутат Федэральнага Сходу з 2013 года. Біяграфія Мунц з’яўляецца членам з 9 верасня 2013 года, калі заняла месца , які сышоў у адстаўкуSP Schweiz: Eine Ikone tritt zurück, Neue Zürcher Zeitung, 24 мая 2013. З таго часу двойчы пераабіралася. У рамках парламенцкай працы з’яўляецца членам камісіі па прававых пытаннях Нацыянальнага Савета.

Паводле яе ўласных заяў, Мунц уступіла ў Сацыял-дэмакратычную партыю Швейцарыі ў 1993 годзеRubrik Über mich martinamunz.ch, 15 сакавіка 2014. З’яўляецца членам са студзеня 2000 года, а з сакавіка 2009 года і кіраўніком аддзялення Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі ў кантоне. 28 чэрвеня 2016 года была абраная прэзідэнтам Швейцарскага свабоднага альянсу за геннанемадыфікаваныя прадуктыPräsidium. gentechfrei.ch, 7 лістапада 2020..

Мунц атрымала адукацыю ў галіне сельскай гаспадаркі Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха і з’яўляецца настаўнікам прафесійнай школы.

Замужам, мае чацвярых дзяцей. Жыве ў камуне кантона Шафгаўзен.

4 лютага 2021 года ўзяла шэфства над Юліяю Слуцкай, заснавальніцай «Press Club Belarus» і беларускай палітычнай зняволенай. 28 верасня 2021 года стала патронам Алены Талкачовай, журналісткі «TUT.BY» і палітвязня.

Спасылкі Афіцыйны сайт Старонка Марціны Мунц на сайце Федэральнага Сходу Швейцарыі Interessenbindungen Марціны Мунц на сайце lobbywatch.ch

Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Швейцарыі Катэгорыя:Палітыкі Швейцарыі Катэгорыя:Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі Катэгорыя:Дэпутаты Нацыянальнага савета Швейцарыі