Уладзімір Уладзіміравіч Усеня (нар. , в. Пасека, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне лесазнаўства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021https://nasb.gov.by/rus/news/photo/20211220/list.pdf, член-карэспандэнт з 2017), доктар сельскагаспадарчых навук (2004), прафесар (2010).

Біяграфія Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (1980).

У 1980—1981 гадах інжынер-таксатар Гомельскай лесаўпарадкавальнай экспедыцыі. З 1981 года ў Беларускім НДІ лясной гаспадаркі: старшы інжынер, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік. У 1992—2006 гадах вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, лабараторыі, з 2007 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута лесу НАН БеларусіУСЕНЯ Уладзімір Уладзіміравіч.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы ў галіне лесазнаўства, лясной піралогіі і аховы лясоў ад пажараў. Даследаваў прадуктыўнасць, урадлівасць глебы і аднаўленне лясных фітацэнозаў пасля пажараў. Прапанаваў дыягнастычныя паказчыкі па ацэнцы пажараўстойлівасці насаджэнняў асноўных лесаўтваральных парод і дыферэнцыраваную сістэму вядзення ў іх гаспадаркі пасля пажараў. Выканаў лесапажарнае раянаванне тэрыторыі Беларусі. Распрацаваў і ўкараніў у практыку аховы лясоў перспектыўныя тэхналогіі лакалізацыі і тушэння пажараў на аснове прымянення айчынных экалагічна бяспечных хімічных складаў.

Аўтар больш як 220 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Бібліяграфія Лесные пожары, последствия и борьба с ними. Гомель, 2002. Продуктивность и восстановление лесных фитоценозов после пожаров. Минск, 2010 (в соавт.). Лесная пирология. Гомель, 2011 (в соавт.).

Узнагароды 2024 — Медаль Францыска Скарыны.

Крыніцы

Спасылкі Уладзімір Уладзіміравіч Усеня ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Лесаводы Беларусі