Дуэйн Майкл Картэр-малодшы (), больш вядомы як Ліл Уэйн (, нар. , Новы Арлеан) — амерыканскі хіп-хоп-выканаўца з Луізіяны. Ключавая фігура Dirty South, адзін з самых прадаваных хіп-хоп-артыстаў у гісторыі.
Ва ўзросце 9 гадоў далучыўся да лэйблу Cash Money. У 1996 годзе ўступіў ў паўднёвы хіп-хоп калектыў Hot Boys, а ў наступным годзе гурт выпусціў свой дэбютны студыйны альбом Get It How U Live!. Разам з іншымі вядомымі артыстамі Cash Money Уэйн стварыў новы лэйбл — Young Money, у якім ён заняў пасаду CEO.
Дэбютны студыйны альбом артыста пад назвай Tha Block Is Hot пасля стаў плацінавым, а наступныя два — Lights Out і 500 Degreez — залатымі. Шырокую вядомасць атрымаў пасля выхаду свайго чацвёртага студыйнага альбома, Tha Carter, які уключаў сінгл Go D.J. Услед за гэтым ён выпусціў Tha Carter II, а таксама некалькі мікстэйпаў. Кульмінацыйным момантам у творчасці артыста стаў шосты студыйны альбом, Tha Carter III, які ў першы тыдзень продажаў скупілі больш за 1 млн лічбавых копій, а на 51-й цырымоніі «Грэмі» альбом перамог у намінацыі Best Rap Album («Лепшы рэп-альбом года»).
Пасля поспеху Tha Carter III Уэйн публікуе Rebirth — альбом, стылізаваны пад рок. Нягледзячы на негатыўныя водгукі музычных крытыкаў, пласцінка атрымала залатую сертыфікацыю. У 2010 годзе, знаходзячыся ў папраўчай установе ў сувязі з незаконным захоўваннем агнястрэльнай зброі, Уэйн выпускае свой восьмы студыйны альбом, I Am Not a Human Being. У 2011 годзе ён апублікаваў дзявяты студыйны альбом, Tha Carter IV, які ў першы тыдзень продажаў у ЗША быў прададзены тыражом у 964 тысяч копій. Выхад дванаццатага студыйнага альбома Tha Carter V ў сувязі з юрыдычнымі праблемамі артыста з лэйблам Cash Money неаднаразова змяняла дату выхаду. 27 верасня 2018 года Tha Carter V афіцыйна паступіў у продаж.
Ліл Уэйн за ўсю сваю музычную кар’еру прадаў больш за 100 мільёнаў запісаў, у тым ліку продажу альбомаў (15 мільёнаў) і лічбавых трэкаў (37 мільёнаў), што зрабіла яго адным з самых прадаваных хіп-хоп-артыстаў усіх часоў.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Tha Block Is Hot (1999) Lights Out (2000) 500 Degreez (2002) Tha Carter (2004) Tha Carter II (2005) Tha Carter III (2008) Rebirth (2010) I Am Not a Human Being (2010) Tha Carter IV (2011) I Am Not a Human Being II (2013) Free Weezy Album (2015) Tha Carter V (2018) Funeral (2020) Tha Carter VI (2025)
Сумесныя альбомы
Like Father, Like Son (з Birdman) (2006) Trust Fund Babies (з Rich The Kid) (2021) Welcome 2 Collegrove (з 2 Chainz) (2023)
Катэгорыя:Хіп-хоп выканаўцы ЗША Катэгорыя:Рэперы Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы