Ганна Рыгораўна Жарабцова-Андрэева (, Гродна — , Рыга) — камерная спявачка, прафесар Пецярбургскай і Латвійскай кансерваторый, вакальны педагог.

Біяграфія Дэбют спявачкі адбыўся ў 1891 годзе, у рамках кансерваторскага канцэрта, арганізатарам якога выступіў Рымскі-Корсакаў.

У 1892 годзе скончыла Пецярбургскую кансерваторыю. Спявачка ўступіла ў шэрагі членаў Пецярбургскага Камернага грамадства, неаднаразова гастралявала па Германіі. Пасля смерці кампазітара Рымскага-Корсакава ў 1908 годзе цеснае сяброўства зблізіла яе з удавой Корсакава Надзеяй Мікалаеўнай Пургольц.

З 1903 года занялася выкладчыцкай дзейнасцю. У пачатку 1910 гадоў стала выкладчыкам Пецярбургскай кансерваторыі. Пасля эміграцыі ў Рыгу ў 1922 годзе занялася выкладчыцкай дзейнасцю ў Латвійскай кансерваторыі. Давала прыватныя ўрокі спеваў.

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Латвіі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Музычныя педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Музычныя педагогі Латвіі Катэгорыя:Мецца-сапрана