«Зямля. Адзін дзівосны дзень» () — дакументальны фільм 2017 года рэжысёра Пітэра Уэбера.

Сюжэт Сонца ўзыходзіць над Зямлёй, і мноства жывых істот пачынаюць свой дзень, поўны кранальных, займальных і небяспечных падзей. Ігуаны ратуюцца ўцёкамі ад атрутных змей, чароўныя панды ласуюцца парасткамі бамбука, жырафы змагаюцца за сэрца «цудоўнай дамы»… Жыццё ў афрыканскай саване, на бязлюдных выспах у Ціхім акіяне, у лясах Азіі і на марскім дне разгортваецца па законах вострасюжэтнага баявіка, сентыментальнай меладрамы або галавакружнага трылера. Ніколі раней цуды не былі так блізка.

Акцёрскі склад Роберт Рэдфард — голас расказчыка (версія на англійскай мове) Джэкі Чан — голас расказчыка (версія на мандарынскай мове)

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 5 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Зямля. Адзін дзівосны дзень на сайце Gavarun.by

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2017 года Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы Пітэра Уэбера Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Gavarun by