«Дзікія гісторыі» () — аргенціна-іспанскі мастацкі фільм 2014 года рэжысёра .
Сюжэт Шмат хто пакрыўдзіў Габрыэля Пастэрнака за яго жыццё, але аднойчы ўсе яны апынуліся ў адным самалёце. Афіцыянтка маленькай рэстарацыі пазнала ў чарговым наведвальніку чыноўніка-карупцыянера, што калісьці давёў яе бацьку да самагубства. Дыега смачна аблаяў кіроўцу на старым аўто, які перашкаджаў сябе абагнаць, але праз некалькі кіламетраў у яго машыны спусціла кола. Машыну інжынера-падрыўніка неабгрунтавана эвакуююць і прымушаюць яго заплаціць буйны штраф. Гэтая падзея фатальна ўплывае на ўсе сферы яго жыцця. Малады хлопец збівае на дарозе цяжарную жанчыну і просіць свайго багатага бацьку дапамагчы пазбегнуць адказнасці. На сваім вяселлі нявеста выпадкова даведваецца, што яе муж здраджваў ёй з адной з госцяў. Усе гэтыя гісторыі займелі нечаканы, дзікі працяг!
Акцёрскі склад Дарыа Грандынеці Рыкарда Дарын Эрыка Рывас Оскар Мартынез Леанарда Сбаралья Рыта Картэсэ Хульета Сільберберг
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 48 кінаўзнагародамі і яшчэ 58 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Дзікія гісторыі на сайце «Gavarun.by»
Катэгорыя:Фільмы Аргенціны 2014 года Катэгорыя:Фільмы Іспаніі 2014 года Катэгорыя:Кінакамедыі 2014 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2014 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2014 года Катэгорыя:Кінакамедыі Аргенціны Катэгорыя:Кінакамедыі Іспаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Аргенціны Катэгорыя:Фільмы-драмы Іспаніі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Аргенціны Катэгорыя:Фільмы-трылеры Іспаніі Катэгорыя:Фільмы на іспанскай мове Катэгорыя:Фільмы Даміяна Сіфрона Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «BAFTA» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Gavarun by