Канстанцін Леанідавіч Лукашык (нар. , Гродна) — беларускі алімпійскі чэмпіён. Заслужаны майстар спорту па кулявой стральбе (пісталет). Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992). Удзельнік XXVI Алімпійскіх гульняў (1996). Удзельнік XXVII Алімпійскіх гульняў (2000). Чэмпіён свету сярод юніёраў (1991).
Біяграфія Скончыў факультэт фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (2003).
Спортам пачаў займацца з 12 гадоў. Выступаў за гродзенскі клуб «Дынама». У 1991 годзе выступаў у складзе зборнай СССР і заняў першае месца на чэмпіянатах свету і Еўропы сярод юніёраў. З 1992 года стаў выступаць за зборную Беларусі. У 1992 годзе адправіўся на Алімпійскія гульні ў Барселоне, дзе заваяваў залаты медаль у стральбе з малакалібернага пісталета на 50 м.
Спасылкі
Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па стралковым спорце Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аб’яднанай каманды Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Стралкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі фізічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы