Шон Хогі () (нар. ) – ірландскі палітык партыі , які займае крэсла дэпутата Дойл Эрэн з 2016 года.
Біяграфія Хогі паходзіць з сям’і з палітычнымі традыцыямі, пасаду прэм’ер-міністра Ірландыі займалі яго дзед і бацька . Адукацыю ў галінах эканомікі і паліталогіі ён атрымаў у ў Дубліне. Уступіў у партыю . У 1985–2003 гадах – гарадскі саветнік Дубліна, у 1989–1990 гадах – мэр горада.
У 1987 і 1989 гадах беспаспяхова балатаваўся ў Дойл Эрэн. У тыя ж гады ён двойчы выбіраўся ў склад . Ён быў упершыню абраны ў ніжнюю палату парламента Ірландыі ў 1992 годзе, таксама паспяхова балатаваўся на выбарах 1997, 2002 і 2007 гадоў.
У 2006–2011 гадах займаў ніжэйшую службовую пасаду дзяржаўнага міністра ў Дэпартаменце адукацыі і навукі, у прыватнасці курыраваў пытанні навучання на працягу ўсяго жыцця і школьнага транспарту. У 2011 годзе Хогі не быў пераабраны дэпутатам. У 2014 годзе вярнуўся ў Дублінскі гарадскі савет. У 2016 і 2020 гадах зноўку быў абраны ў Дойл Эрэн.
4 лютага 2021 года ўзяў шэфства над Вітольдам Ашуркам, беларускім палітычным зняволеным. 30 чэрвеня 2021 года ўзяў шэфства над Дзянісам Івашыным, журналістам «Новага Часу» і беларускім палітычным вязнем.
Зноскі
Катэгорыя:Сенатары Ірландыі