Га́нна Сы́хравава (; 7 ліпеня 1873, Гумпалец, Аўстра-Венгрыя — 22 лютага 1925, Прага, Чэхаславакія) — чэхаславацкая педагог, палітык. Першая і адзіная жанчына з тэрыторыі сучаснай Славакіі, абраная ў першы Нацыянальны сход Чэхаславакіі пасля надання жанчынам выбарчых правоў.

Біяграфія Сыхравава нарадзілася ў святарскай сям’і ў Гумпалцы (цяпер у Чэхіі).

Працавала настаўніцай у Празе і Жыжкаве. Пасля сканчэння I сусветнай вайны ў незалежнай Чэхаславакіі нядоўга працавала ў Міністэрстве грамадскага дабрабыту, пасля чаго пераехала ва Уруткі і працягнула настаўніцкую працу.

У 1920 годзе ў Чэхаславакіі была прынятая , якая прадастаўляла жанчынам выбарчае права. Ганна Сыхравава ўдзельнічала ў красавіцкіх выбарах ад Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі і стала адзінай жанчынай з Славакіі, якая трапіла ў Нацыянальны сход. Увайшла ў парламенцкую камісію па культуры, грамадскай, сацыяльнай і здаровай палітыцы. Займалася праблемамі інвалідаў, пазашлюбных дзяцей, моладзевага алкагалізму і прафілактыкі хвароб, перадаваных палавым спосабам.

Заўчасна сканала ў Вінаградскай бальніцы. Яе дэпутацкі мандат перайшоў да Ёсефа Пайгера.

Творчасць У 1902 годзе пераклала эсэ шведскай жаночай дзяячкі Элен Кей Mravnost ženy () і Žena budoucnosti ().

У 1910 годзе выдала пераклад кнігі аўстрыйскай феміністкі Розы Майрэдэр O ženské otázce (), у 1911 — пераклад Ke kritice ženskosti () і Mateřství a kultura () той жа аўтаркі.

Публікавалася ў часопісе Ženský svět.

Спасылкі Творы Ганны Сыхрававай у зводным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гумпалцы Катэгорыя:Выкладчыкі навучальных устаноў Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Палітыкі Чэхаславакіі Катэгорыя:Выкладчыкі навучальных устаноў Чэхаславакіі Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Катэгорыя:Дэпутаты Нацыянальнага сходу Чэхаславакіі Катэгорыя:Члены Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі