Ка́федра Свято́й Альжбе́ты (, ) — гатычная кафедра ў Кошыцах, якая з’яўляецца найбуйнейшай у Славакіі царквой і адной з самых усходніх гатычных кафедраў Еўропы«St. Elizabeth Cathedral». Visit Kosice..
Запіс існавання горада, датаваны 1230 годам, звязаны з існаваннем царквы. Працэс пераўтварэння паселішча з сельскае грамады знайшоў сваё адлюстраванне ў кафедры. Паводле гістарычных і археалагічных крыніц, сучасная кафедра будавалася ў перыяд з 1378 па 1508 гады на месцы ранейшай царквы, таксама асвечанай імем Святой Альжбетай Венгерскай. Паводле дакументаў XIII стагоддзя, біскуп Эгера Андрэй II вылучыў кошыцкую парафію ў асобную юрысдыкцыю«Historia». Dom Rimkat..
У Сярэднявеччы царква некалькі разоў перажывала пажары, у XIX стагоддзі былі праведзены буйныя рэстаўрацыйныя работы пад кіраўніцтвам вядомага венгерскага архітэктара Імрэ Штайндля, прызнанага эксперта па готыцы. Асноўныя рэстаўрацыйныя работы былі скончаны да 1904 года, але рэстаўрацыя крыпты і паўночнага парталу працягвалася да 2009 года. У 1906 годзе ў крыпце кафедры былі перапахаваны рэшткі Ферэнца II Ракацы.
Спасылкі
Кафедра Святой Альжбеты. Cassovia. Кафедра Святой Альжбеты. Slovakia.
Катэгорыя:Касцёлы Славакіі Катэгорыя:Збудаванні Славакіі ў гатычным стылі Катэгорыя:1508 год у Еўропе Катэгорыя:Храмы Святой Лізаветы Венгерскай Катэгорыя:З’явіліся ў 1508 годзе Катэгорыя:Кошыцы Катэгорыя:Саборы Славакіі