Наступленне на поўначы Чада — наступальная аперацыя паўстанцкай групоўкі «Фронт перамен і згоды ў Чадзе» (ФПЗЧ), якая разгарнулася 11 красавіка 2021 года ў рэгіёне Тыбесты на поўначы Чада. Падзеі пачаліся як рэакцыя на перамогу Ідрыса Дэбі, што знаходзіўся ва ўладзе 30 гадоў, на прэзідэнцкіх выбарах. 20 красавіка ў ходзе баявых дзеянняў лідар краіны быў забіты.
Перадгісторыя
На прэзідэнцкіх выбарах 2021 года ў Чадзе дзеючы прэзідэнт Ідрыс Дэбі, лаяльны заходнім дзяржавам, перамог і падоўжыў свой 30-гадовы тэрмін знаходжання ва ўладзе. Дэбі атрымаў большасць галасоў ва ўсіх рэгіёнах, акрамя аднаго з дэпартаментаў краіны. Апазіцыя заклікала байкатаваць выбары і адмовілася прызнаць перамогу Дэбі. У Еўропе і ЗША прызналі вынікі прэзідэнцкай гонкі легітымнымі, бо лічылі дзеючы ўрад саюзнікам у барацьбе з баевікамі «Бока Харам» і тэрарызмам як у Заходняй, так і ў Цэнтральнай Афрыцы. У дзень выбараў групоўка «Фронт перамен і згоды ў Чадзе» (ФПЗЧ), якая базавалася ў Лівіі, здзейсніла напад на памежны ваенны пост. ФПЗЧ знаходзілася пад абаронай лівійскага ваеначальніка Халіфа Хафтара і раней часта ўступала ў сутыкненні з ваеннымі Чада.
Наступленне 11 красавіка, пасля нападу на пагранзаставу, сілы ФПЗЧ выбілі ўрадавую армію з некалькіх гарадоў і пасёлкаў, а пасля пачалі прасоўванне ў бок Нджамены, сталіцы Чада. У гэты момант ЗША і Вялікабрытанія эвакуіравалі свой дыпламатычны персанал з краіны.
19 красавіка паўстанцы цалкам узялі пад кантроль Тыбесты. Па паведамленнях, на той момант падчас сутыкненняў было забіта не менш за 300 байцоў ФПЗЧ і мінімум пяць ваеннаслужачых урадавай арміі. Улады заяўлялі, што яны «цалкам знішчылі» канвоі паўстанцаў, якія накіроўваліся на сталіцу. Прадстаўнік Узброеных Сіл Чада паведамляў аб разгрому вялікага атрада праціўніка ў паўночнай правінцыі Канем. Генерал Азэм Бермандаа Агуна заявіў пра палон 150 паўстанцаў, а таксама аб 36 параненых чадскіх салдатах.
20 красавіка прэзідэнт Ідрыс Дэбі падчас візіту ў зону баявых дзеянняў атрымаў цяжкае раненне і неўзабаве памёр. Яго сын Махамат Дэбі Ітна змяніў яго на пасадзе кіраўніка пераходнага ваеннага савета Чада.
У гэты ж час да наступлення ФПЗЧ далучылася групоўка «Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі» (СВКВР).
21 красавіка была разбамбавана база паўстанцаў на поўначы Чада. Прадстаўнікі ФПЗЧ сцвярджалі, што атака была спробай забіць іх лідара Махамата Махдзі Алі, і абвінавацілі Францыю ў падтрымцы рэйдуAhead of Deby’s funeral, Chad rebels say command hit by air strike, 23 April 2021.
24 красавіка прэс-сакратар паўстанцаў заявіў, што яны «рыхтуюцца да наступленне» на Нджамену і «не прымаюць ніякага ваеннага ўрада». Ён таксама зноў абвінаваціў Францыю ў нанясенні авіяўдараў па байцам ФПЗЧ, што тая адмаўляла.
25 красавіка прадстаўнік урада заявіў, што разбітыя паўстанцы беглі ў Нігер, але ўлады краіны не дапамагаюць мяцежнікам, а занялі бок ваеннай хунтыLe Niger affirme sa volonté de coopérer avec le Tchad contre les rebelles du Fact, 26 April 2021. 27 красавіка было знішчына, па заяве ўрада, чатыры машыны паўстанцаў. 28 красавіка ў раёне Канем аднавіліся сутыкненні з удзелам наземных і паветраных сіла урадавай армііChad.- Nuevos enfrentamientos entre el Ejército y los rebeldes del FACT en el norte de Chad, 29 April 2021. 29 красавіка паўстанцы заявілі, што захапілі горад Нако, дзе таксама быў збіты верталётChadian army battles rebels in northern town , 29 April 2021. Аднак прадстаўнік урада заявіў, што верталёт разбіўся з-за «тэхнічных збояў удалечыні ад поля бою.
6 мая паведамлялася пра баі паблізу мяжы з Нігерам. Паўстанцы былі разгромлены і беглі на поўначChad rebel group have been repelled, says defence minister , 6 May 2021.
9 мая ўлады заявілі пра перамогу над паўстанцамі. У той жа час прадстаўнікі ФПЗЧ абверглі гэтую інфармацыю, адзначыўшы, што баявыя дзеянні працягваюцца.
Рэакцыя Апазіцыйныя палітыкі назвалі захоп улады ваеннымі дзяржаўным пераваротам. 27 красавіка ў Нджамене ўспыхнулі пратэсты супраць хунты. Адна жанчына была забіта ў сталіцы, калі пратэстоўцы напалі на аўтобус, у той час як паліцыя ўжыла слёзатачывы газ для разгону дэманстрацый.
Прадстаўнікі Расіі, Францыі, Ізраіля, Малі, Нігера, Сенегала і Злучаных Штатаў Амерыкі, а таксама ААН, ЕС і Афрыканскага саюза выступілі з асуджэннем гвалту і выказалі спачуванне ў сувязі з гібеллю Ідрыса Дэбі. 22 красавіка Францыя публічна выступіла ў абарону захопу ўлады сынам Дэбі, заявіўшы, што гэта было неабходна пры «выключных абставінах».
Зноскі
Катэгорыя:Канфлікты 2021 года Катэгорыя:Красавік 2021 года Катэгорыя:Май 2021 года Катэгорыя:Гісторыя Чада Катэгорыя:2021 год у Чадзе