Чарнагорскі ўніверсітэт (чарнаг. Univerzitet Crne Gore, , UCG) — адзіны дзяржаўны ўніверсітэт Чарнагорыі. Галоўны кампус і старыя факультэты ўніверсітэта размешчаны ў Падгорыцы.

Гісторыя Універсітэт быў заснаваны 29 красавіка 1974 года. На той момант былі арганізаваны:

тры факультэты: эканамічны, горадабудаўнічы і юрыдычны (усе ў Цітаградзе); два каледжы: педагагічны (Нікшыч) і мараходны (Котар); тры навукова-даследчыя інстытуты, асацыяаваныя з універсітэтам: гісторыі, аграноміі і біялогіі, медыцынскіх даследаванняў (усе ў Цітаградзе).

Праз год пасля заснавання ўніверсітэту было прысвоена імя Вялька Влахавіча, але ў 1992 годзе вернута ранейшая назва — Універсітэт Чарнагорыі.

Структура

Універсітэт арганізаваны гэтак жа, як большасць еўрапейскіх універсітэтаў.

Кіраўнічы Савет пад старшынствам рэктара кіруе ўніверсітэтам. Вышэйшы акадэмічны орган — універсітэцкі Сенат.

Факультэты ўзначальваюць дэканы, інстытуты — дырэктары. На факультэтах і ў інстытутах галоўнымі акадэмічнымі органамі з’яўляюцца саветы па навукова-выкладчыцкіх пытаннях.

Вышэйшы студэнцкі орган — студэнцкі Парламент. Прадстаўнікі студэнтаў выбіраюцца ва ўсе органы ўніверсітэта і факультэтаў.

На дадзены момант працуюць наступныя факультэты (большасць размяшчаюцца ў Падгорыцы):

Факультэт эканомікі Факультэт юрыспрудэнцыі Факультэт электратэхнікі Факультэт горадабудаўніцтва Факультэт металургіі і тэхналогіі Факультэт механікі і тэхнікі Факультэт прыродазнаўчых навук і матэматыкі Факультэт медыцыны Факультэт паліталогіі Факультэт архітэктуры Факультэт філасофіі размешчаны ў Нікшычы. Сваю гісторыю пачынае з 1947 года, калі быў заснаваны педагагічны каледж (Viša pedagoška школа) у Цэтынэ. У 1963 годзе каледж быў пераведзены ў Нікшыч і перайменаваны ў Педагагічную акадэмію (Pedagoška akademija). 29 красавіка 1974 года стаў часткай універсітэта. З 1977 па 1988 год школа называлася настаўніцкім факультэтам (Nastavnički fakultet). З 1988 года факультэт вядомы пад бягучай назвай. Факультэт прыгожых мастацтваў (Цэтынэ) Факультэт драматургіі (Цэтынэ) Музычная акадэмія (Цэтынэ) Марскі факультэт (Котар) Факультэт турызму і гатэльнага менеджменту (Котар) Факультэт прыкладной фізіятэрапіі (Херцег-Нові)

Таксама ў склад універсітэта ўваходзяць наступныя навукова-даследчыя інстытуты:

Інстытут замежных моў Інстытут біятэхналогій Інстытут гісторыі Інстытут біялогіі мора (Котар)

Акрамя таго, ва ўніверсітэт уваходзяць:

Універсітэцкая бібліятэка Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Цэнтр правоў чалавека Цэнтр міжнароднага навучання Цэнтр якасці

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі

Міла Джуканавіч — прэм’ер-міністр Чарнагорыі ў 2006, 2008—2010 і 2012—2016 гадах. Жэльна Штуранавіч — прэм’ер-міністр Чарнагорыі ў 2006—2008 гадах. Ігар Лукшыч — прэм’ер-міністр Чарнагорыі ў 2010—2012 гадах. Светазар Маравіч — прэзідэнт Дзяржаўнага Саюза Сербіі і Чарнагорыі ў 2003—2006 гадах. Бранка Павічавіч — гісторык, акадэмік, прэзідэнт Чарнагорскай акадэміі навук і мастацтваў

Спасылкі Афіцыйны сайт Універсітэта Чарнагорыі Факультэт эканомікі Факультэт юрыспрудэнцыі Факультэт электратэхнікі Факультэт горадабудаўніцтва Факультэт металургіі і тэхналогіі Факультэт механікі і тэхнікі Факультэт прыродазнаўчых навук і матэматыкі Факультэт медыцыны Марскі факультэт Інстытут біялогіі мора Факультэт турызму і гасцінічнага менеджменту Факультэт прыкладной фізіятэрапіі Факультэт паліталогіі Факультэт архітэктуры Факультэт спорту і фізвыхавання Факультэт біятэхналогіі Факультэт фармакалогіі Факультэт вытанчаных мастацтваў Факультэт філасофіі Факультэт драмы Інстытут замежных моў Цэнтр інфармацыйных тэхналогій

Спасылкі Афіцыйны вэб-сайт Чарнагорскага ўніверсітэта

Катэгорыя:Падгорыца Катэгорыя:Універсітэты Чарнагорыі