Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР ці пяцігодкі — дзяржаўныя перспектыўныя планы развіцця эканомікі і культуры Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Адна з форм рэалізацыі планавага кіраўніцтва эканамічнымі і сацыяльнымі працэсамі беларускага савецкага грамадства. Пяцігодкі БССР з’яўляліся састаўной часткай агульнасаюзных пяцігодак. Распрацоўваліся КПСС, Камуністычнай партыяй Беларусі, Саветам Міністраў СССР і БССР. За перыяд існавання Беларускай ССР было распрацавана і праведзена 11 пяцігодак і 1 сямігодка.
Перадгісторыя У сярэдзіне 1920-х гадоў пачало ўводзіцца планаванне на адзін год. Пры гэтым яно мела адносны характар, таму што перапляталася з прыватнай ініцыятывай і прыватным капіталам. Гэта ўзаемадзеянне дзяржаўнага і індывідуальнага дало добрыя гаспадарчыя вынікі ў аднаўленні краіны, якія, аднак, не задавальнялі яе вышэйшае кіраўніцтва. Імкнучыся да аўтарытарнага праўлення, яно мела на мэце распаўсюдзіць адміністрацыйныя метады кіравання на ўсю эканоміку, дасягнуўшы ў ёй высокай ступені цэнтралізацыі.
З гэтай мэтай вырашана было перайсці да планавага развіцця гаспадаркі, сацыяльнай і культурнай сфер на 5-гадовы тэрмін. Такая задача была пастаўлена на XV з’ездзе УКП(б) і на якім былі прыняты «Дырэктывы па складанню пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі». Аднак у той час на з’ездзе яшчэ не абсалютызавалася роля плана, а толькі адзначалася, што ён «абумоўлівае сабою адноснасць значэння планавых і лічбавых меркаванняў наогул».
Спіс пяцігодак Дзяржплан БССР пачаў складаць пяцігадовыя планы і кантраляваць іх выкананне з 1928 года. Перыяд рэалізацыіПарадкавы нумарНазва дакументаЗацверджаны 1928—1933 I пяцігадовы план XII з’езд КП(б)Б (1929 год); Прыняты IX Усебеларускім з’ездам Саветаў у 1929 годзе 1933—1937 II пяцігадовы план XV з’езд КП(б)Б у 1934 годзе 1938—1942 III пяцігадовы план 1946—1950 IV пяцігадовы план 1951—1955 V пяцігадовы план 1956—1960 VI пяцігадовы план 1961—1965 Сямігадовы план 1966—1970 VIII пяцігадовы план 1971—1975 IX пяцігадовы план 1976—1980 X пяцігадовы план 1981—1985 XI пяцігадовы план 1986—1990 XII пяцігадовы план
Літаратура — С. 21—24. Гиоргидзе, З. И., Геращенко, Л. Ф. Белоруссия за десять пятилеток / З. И. Гиоргидзе, Л. Ф. Геращенко; Академия наук БССР, Институт экономики. — Минск: Наука и техника, 1982. — 152 с. Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін: Матэрыялы для самастойнай працы: Для студэнтаў і курса дзеннага і завочнага формаў навучання. — Мінск: ВП «Экаперспектыва», 1997. — 118, с.
Катэгорыя:Эканоміка Беларусі Катэгорыя:Пяцігодкі БССР Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1918—1939) Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1945—1990)