Усць-Ішым () — сяло ў Омскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Усць-Ішымскага муніцыпальнага раёна і Усць-Ішымскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 4802 чалавек (2010). Заснавана ў 1631 годзе. Размешчана на паўночным захадзе Омскай вобласці, у межах Ішымскай раўніны, якая з’яўляецца часткай Заходне-Сібірскай раўніны, на левым беразе Іртыша, ля вусця ракі Ішым.

Па аўтамабільных дарогах адлегласць да абласнога цэнтра горада Омск складае каля 560 км, да бліжэйшага горада Тара Омскай вобласці — 260 км.

Катэгорыя:Населеныя пункты Омскай вобласці