Ключ 12 (кіт. 八 піньінь bā) са значэннем «восем» з традыцыйнага спісу 214 іерагліфічных ключоў, якія выкарыстоўваюцца пры напісанні іерогліфаў. Адзін з 23 ключоў, якія складаюцца з дзвюх рыс.
У слоўніку Кансі налічваецца 44 іерогліфа з гэтым ключом (з 49 030).
Варыянты значэння Паходжанне старажытнага іерогліфа звязваецца з двайковай сістэмай вымярэння. У сучаснай мове выкарыстоўваецца ў значэнні «восем, восьмы» і інш. Часам можна сустрэць варыянт «дзяліць, раздзяляць».
Варыянты формы У варыянце слоўніка Кансі ў ключа маецца кароткая гарызантальная рыса ў пачатку другога штрыху. Гэтай рыса адсутнічае ў шрыфтоў спрошчанай кітайскай мовы. У японскіх іерогліфах кароткая рыса можа прысутнічаць у залежнасці ад шрыфту. з кароткай рысайбез кароткай рысы八八
Прыклады іерогліфаў
У табліцы прыведзены прыкладны спіс іерогліфаў з ключом 八. Дад.рысыПрыклады 0 八 2 公六兮兯 4 共兲关龹𠔉 5 㒵㒶㒷兵 6 其具典 7 㒸养兹 8 兺兼 9 兽 10 𠔦 11 兾兿𠔭𠔮 14 冀 16 冁 18 㒹
Літаратура Fazzioli, Edoardo. Chinese calligraphy : from pictograph to ideogram : the history of 214 essential Chinese/Japanese characters (англ.). — New York: Abbeville Press (англ.), 1987. — ISBN 0-89659-774-1. Lunde, Ken. Appendix J: Japanese Character Sets // CJKV Information Processing: Chinese, Japanese, Korean & Vietnamese Computing (англ.). — 2-е изд. — Sebastopol, Calif.: O’Reilly Media, 2009. — ISBN 978-0-596-51447-1.
Спасылкі
Слоўнік Кансі анлайн (кіт.) Слоўнік іерогліфаў з індэксам іерагліфічных ключоў (англ.)
Катэгорыя:Іерагліфічныя ключы