Тыранскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт (алб. Universiteti Bujqësor и Tiranës) — дзяржаўны універсітэт, які знаходзіцца ў Тыране, Албанія. Займаецца падрыхтоўкай спецыялістаў па аграноміі, ветэрынарыі, лясной гаспадарцы, экалогіі, аграбізнесе.
Гісторыя Універсітэт быў створаны ў 1951 годзе. Спачатку ён атрымаў назву «Вышэйшы інстытут сельскай гаспадаркі» (алб. Instituti i Lartë Bujqësor). Сучасную назву ён атрымаў у 1991 годзе.Arsimi në Shqipëri
Сёння гэта ўнікальны ў Албаніі цэнтр для студэнтаў і аспірантаў, для навуковых даследаванняў, навучання і павышэння кваліфікацыі ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання (аграномія, садоўніцтва і абарона раслін, аграпрамысловы бізнес, эканоміка і аграрная палітыка, аграэкалогія і экалогія, агра-харчовыя тэхналогіі, жывёлагадоўля, аквакультура і рыбалоўства, лясная інжынерыя, ветэрынарыя і г.д.)
Навукоўцы і студэнты Навучаецца каля 15 000 студэнтаў. Фактычны выкладчыцкі склад складаецца з 55 прафесараў, 48 дацэнтаў, 55 дактароў, 13 педагогаў-выкладчыкаў і 64 асістэнтаў.
Факультэты Універсітэт уключае наступныя факультэты:
Факультэт сельскай гаспадаркі і аховы навакольнага асяроддзя («Fakulteti i Bujqësisë dhe Mjedisit») Факультэт эканомікі і аграбізнесу («Fakulteti i Ekonomisë dhe Agrobiznesit») Факультэт лясных навук («Fakulteti i Shkencave Pyjore») Факультэт ветэрынарнай медыцыны («Fakulteti i Mjekësisë Veterinare») Факультэт біятэхналогій і харчовых прадуктаў («Fakulteti i Bioteknologjisë dhe Ushqimit»)
Катэгорыя:Універсітэты Албаніі