Універсітэт Пантэон-Асас () або Універсітэт Парыж ІІ () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы. З'яўляецца лепшым юрыдычным універсітэтам Францыі. 80 % ад агульнай колькасці студэнтаў вучыцца на факультэтах права, 11% ад агульнай колькасці вучыцца на факультэтах менеджменту і эканомікі.

Агульная характарыстыка Гісторыя універсітэта пачынаецца ў XIII стагоддзі, аж да XVII стагоддзя ва ўніверсітэце выкладалася выключна царкоўнае права. З прыходам Кальбера на дзяржаўную службу на факультэце пачынаюць выкладаць грамадзянскае права. Галоўны будынак, які і цяпер з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам універсітэта, пабудаваны ў 1770 годзе. На працягу XIX і XX стагоддзяў асноўны будынак дабудоўваўся, у 1960 годзе пабудаваны цэнтр на вуліцы Асас. Пасля майскіх падзей 1968 года Парыжскі універсітэт падзяляецца на 13 самастойных універсітэтаў. Універсітэт Парыж II афіцыйна заснаваны ў 1970 годзе.

Структура Факультэты Факультэт бакалаўрыяту паліталогіі і юрыспрудэнцыі Факультэт магістратуры і аспірантуры паліталогіі і юрыспрудэнцыі Універсітэцкі інстытут юрыспрудэнцыі Французскі інстытут журналістыкі Інстытут падрыхтоўкі агульнага ведамства Факультэт менеджменту і дзяржаўнага кіравання Факультэт эканомікі і кіравання

Спасылкі Сайт універсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Парыжа Катэгорыя:Універсітэты Францыі