Юрый Аляксандравіч Сабале́ўскі (, Мінск — ) — беларускі вучоны ў галіне будаўніцтва, доктар тэхнічных навук (1970), прафесар (1970). Заслужаны будаўнік БССР (1980).
Біяграфія Нарадзіўся 29 верасня 1923 года ў Мінску. У 1941 годзе скончыў сярэднюю школу.
У верасні 1941 года сям’я Сабалеўскіх пераехала ў ГлыбокаеСабалеўскі Юрый Аляксандравіч // Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. З пачатку 1942 года Юрый Сабалеўскі быў адным з удзельнікаў падпольнай групы, якая дзейнічала ў Глыбокім. Быў намеснікам камандзіра, камандзірам Глыбоцкай падпольнай маладзёжнай арганізацыі. Пасля вызвалення Глыбокага ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у пачатку 1945 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. У якасці наводчыка батальённага мінамёта прымаў удзел у баях складзе 1-га Украінскага фронту, удзельнічаў у вызваленні Прагі і штурме Берліна.
Пасля дэмабілізацыі ў верасні 1945 года паступіў на будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1950 годзе. Застаўся працаваць на кафедры «Будаўнічыя канструкцыі». У 1953 годзе паспяхова абараніў кандыдацкую на тэму «Аб гарызантальных зрушэннях гідратэхнічных збудаванняў». Удзельнічаў у стварэнні новай кафедры «Асновы, падмуркі і інжынерная геалогія», якую ўзначаліў у 1953 годзе. У 1968 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Даследаванне ўстойлівасці меліярацыйных каналаў».
Памёр 24 кастрычніка 2002 годаСоболеский Д. СОБОЛЕВСКИЙ ЮРИЙ АЛЕКСАНДРОВИЧ. БИОГРАФИЯ ГЛАЗАМИ СЫНА . Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па механізацыі грунтоў, будаўніцтве падмуркаў, узвядзенні падземных збудаванняў, праблемах устойлівасці фільтруючых адхонаў, апоўзняў і воданасычаных асноў. Прапанаваў метады вызначэння канчатковых гарызантальных зрушэнняў падмуркаў гідратэхнічных збудаванняў, праектавання бураін’екцыйных анкераў і паляў. У 1980—1990 гадах быў з’яўляўся навуковым кіраўніком праекта першай лініі Мінскага метрапалітэна.
Сярод апублікаваных прац: Криволинейные очертания однородных откосов. — Мн., 1969; Водонасыщенные основания. — Мн.: Вышэйшая школа, 1975; Механика грунтов. — Мн., 1986.
Сям’я Сын — Дзмітрый Юр’евіч Сабалеўскі (нар. 1959) — беларускі вучоны ў галіне механікі грунтоў і геатэхнікі.
Узнагароды и званні Медаль «За адвагу» Заслужаны будаўнік БССР (1980) Прэмія Савета Міністраў СССР (1989)
Памяць У Глыбокім адна з вуліц горада названа ў гонар Юрыя Сабалеўскага. У 2011 годзе на ёй быў адкрыты памятны знак. 4 ліпеня 2014 года ў Глыбокім, у Скверы славутых землякоў на плошчы 17 Верасня адкрыты бюст вучонага.
Крыніцы
Літаратура
Сабалеўскі Юрый Аляксандравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 2074. — Т. 11. — С. 647. Соболевский Юрий Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 9. Соболевский Юрий Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Строители Беларуси. — Минск, 2013. — С. 140—141.
Спасылкі ГЕОТЕХНИКА БЕЛАРУСИ: НАУКА И ПРАКТИКА. МатериалыМеждународной научно-технической конференции, посвященной 60-летию кафедры оснований, фундаментов и инженерной геологиии 90-летию со дня рождения профессора Юрия Александровича Соболевского (Минск, 23-25 октября 2013 г.) Ч. 1. — ISBN 978-985-550-316-4 (Ч. 1) Сквер славутых землякоў Глыбоччыны папоўніўся бюстам геатэхніка Юрыя Сабалеўскага (ФОТА) Сабалеўскі Юрый Аляксандравіч // Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей Сабалеўскі Юрый Аляксандравіч // ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна»
Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ