«Шля́хам гадо́ў» — неперыядычны гісторыка-літаратурны зборнік, які выдаваўся ў 1990—1994 гадах у Мінску на беларускай мове. Выйшлі 4 выпускі. Укладальнікамі часопіса былі Генадзь Кісялёў (першы выпуск), Уладзімір Мархель (другі і трэці выпускі), Язэп Янушкевіч (чацвёрты выпуск)Генадзь Кісялёў. «Шляхам гадоў» // — С. 218..
Змест Часопіс друкаваў невядомыя або малавядомыя дакументы і матэрыялы пераважна крыніцазнаўчага характару па гісторыі беларускай літаратуры і культуры. Меў рубрыкі «З архіваў і кнігасховішчаў», «Эпісталярная спадчына», «Пісьменнікі пра сябе», «Іншамоўнае сваё», «Штрыхі да жыццяпісаў», «Літаратурныя пенаты» і інш. Апублікаваў асобныя творы старажытнай і новай беларускай літаратуры, пераклады лацінскамоўных (Міхал Карыцкі, Францішак Князьнін) і польскамоўных (Андрэй Рымша, Кароль Жэра, папярэднікі і сучаснікі Адама Міцкевіча, Тадэвуш Лада-Заблоцкі, Янка Купала) твораў беларускіх аўтараў.
У зборніках апублікаваны публіцыстычныя творы Рамуальда Падбярэскага і Браніслава Тарашкевіча, аглядны артыкул У. Шчэбедзева «Беларуская літаратура» (пераклад з італьянскай мовы), раздзел з дысертацыі Ігната Дварчаніна пра Францыска Скарыну (пераклад з чэшскай мовы), артыкул Міхаіла Піятуховіча «Рукапісы А. Рыпінскага», які змяшчае унікальныя матэрыялы (паэмы «Тарас на Парнасе» і «Два д’яўлы», п’еса «Адвячорак»), эпісталярый з архіваў «Нашай нівы» і Якуба Коласа, перапіска нямецкага славіста Рудольфа Абіхта і Антона Луцкевіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Караткевіча, пісьмы Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Жылкі, успаміны Аляксандра Уласава, Вацлава Ластоўскага, Пятра Бітэля, развагі Івана Шамякіна і Эрнеста Ялугіна аб працы над творамі гістарычнай тэматыкі, матэрыялы да біяграфій Васіля Цяпінскага, Ю. Ляскоўскага, Фелікса Тапчэўскага, Віктара і Кастуся Каліноўскіх, Антона і Івана Луцкевічаў, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Алеся Гаруна, тэксталагічныя распрацоўкі па творчасці Максіма Багдановіча і Якуба Коласа, матэрыялы пра памятныя мясціны і сабраныя калекцыі пісьменнікаў, рэцэнзіі на найбольш важныя выданні па гісторыі культуры, весткі з музеяў і іншая інфармацыяГенадзь Кісялёў. «Шляхам гадоў» // — С. 218—219..
Водгукі У рэцэнзіі Эмануіл Іофэ адзначае, што зборнік адрозніваецца маштабам ахопу цікавых падзей гісторыка-літаратурнага жыцця, а таксама здзіўляе чытача дыяпазонам розных жанраў.
У артыкуле «З ракі памяці», прысвечаным першаму выпуску зборніка, адзначаецца, што ён варты высокай ацэнкі чытачоў. На думку рэцэнзента, у далейшым лепш адмовіцца ад вестак, таму што для гэтага ёсць перыёдыка, а таксама трэба ўдакладніць назвы раздзелаў.
Выпускі Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. / Уклад. Г. Кісялёў; Рэдкал.: А. Мальдзіс і інш. — : Маст. літ., 1990. — 365 с., л. іл. — ISBN 5-340-00218-7. Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. / Уклад. У. Мархель; Рэдкал.: Г. Кісялёў і інш. — : Маст. літ., 1990. — 372 с., л. іл. — ISBN 5-340-00493-7. Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. / Уклад. У. Мархель . — : Маст. літ., 1993. — 335 с., л. іл. Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. / Уклад. Я. Янушкевіч . — : Маст. літ., 1994. — 351 с., л. іл. — ISBN 5-340-00937-8.
Літаратура
— С. 218—219.
Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове