Дзмітрый Жданок (нар. , Магдэбург, Германія) — беларускі футбаліст.
Клубная кар’ера Кар’еру пачаў у 16-гадовым узросце ў «Зорцы-БДУ» ў сезоне-2004, калі «армейцы» выступалі ў Вышэйшай лізе. У мацнейшым дывізіёне правёў 16 матчаў. Пасля чаго выступаў за «Полацк» (2007—2010), сталічны СКВІЧ (2011), «Смалявічы» (2012—2013), «Слонім» (2013), «Смаргонь» (2014—2016), «Оршу» (2016—2017). З 2018 года па 2020 год гуляў за «Крумкачоў» згуляў у 49 матчах на працягу трох сезонаў, ненадоўга адлучаўся ў «Узду» з Другой лігі (2019).
У 2020 годзе знаходзіцца на 54 месцы ў спісе футбалістаў, якія правялі найбольшую колькасць матчаў у Першай лізе (224)Жданок Дмитрий Евгеньевич.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Полацк Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Узда Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск