Аляксей Калтыгін (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік пінскай «Хвалі».
Клубная кар’ера Выхаванец сталічнай СДЮШАР «Трактар». Выступаў за «Трактар» у Чэмпіянаце АЛФ, у 2018 годзе знаходзіўся ў дублюючым складзе БАТЭ, пасля гуляў у Другой лізе за «Узду». Сезон 2019 пачынаў у дублі мінскага «Тарпеда», а пасля спынення існавання клуба далучыўся да «Белшыны-2».
У лютым 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка», дзе быў рэзервовым брамнікам. У лютым 2021 года перайшоў у «Крумкачы» і замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У сакавіку 2022 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі» на 2 гады і быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк» да канца сезона 2022. У слуцкай камандзе быў другім брамнікам, заставаўся на лаўцы запасных і не з’яўляўся на полі. У снежні 2022 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў «Слуцк».
У лютым 2023 года разарваў кантракт з «Крумкачамі» і адправіўся на прагляд у пінскую «Хвалю», неўзабаве афіцыйна стаў іграком гэтага клуба. Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка пінчукоў. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з «Хваляй».
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 (1) дубль БАТЭ 0 0 2018 (2) Д3 Узда 10 −9 2019 (1) дубль Тарпеда 2 −5 2019 (2) Д3 Белшына-2 6 −9 2020 Д2 Спадарожнік 2 −2 2021 Д2 Крумкачы 30 −28 2022 дубль Слуцк 9 −? 2023 Д2 Хваля 22 −34
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Узда Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск