Кірыл Ермаковіч (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».

Сын беларускага футбаліста і трэнера Аляксандра Ермаковіча.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у школе клуба «Мінск», на юнацкім узроўні выступаў таксама за мінскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. У 2015 года далучыўся да акадэміі расійскага «Краснадара», дзе выступаў на працягу 1,5 гадоў. У кастрычніку 2016 года вярнуўся ў Беларусь і быў заяўлены за дубліруючы склад БАТЭ. У наступныя гады замацаваўся ў складзе дубля. 17 лістапада 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе барысаўчан, калі выйшаў у стартавым складзе матча Кубка Беларусі супраць «Гарадзеі» (0:0, па пенальці 4:2) і быў заменены ў другім тайме.

Сезон 2019 пачынаў у дублі БАТЭ, аднак ужо ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну». У складзе бабруйскай каманды часцей выхадзіў на замену, па выніках сезона 2019 дапамог «Белшыне» выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2020 года падпісаў кантракт з «Гомелем», аднак у ліпені пакінуў клуб і ў жніўні папоўніў склад «Крумкачоў», дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.

У студзені 2021 года пачаў трэніравацца з «Віцебскам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам. У сезоне 2021 рэгулярна з’яўляўся на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з віцебскім клубам, аднак ужо ў сакавіку пакінуў «Віцебск» і далучыўся да «Гомеля», падпісаўшы двухгадовы кантракт. У лютым 2024 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2017 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2022 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2016 (2) дубль БАТЭ 3 0 2017 дубль БАТЭ 23 6 2018 дубль БАТЭ 24 6 2019 (пач.) дубль БАТЭ 2 1 2019 Д2 Белшына 15 1 2020 (1) Д2 Гомель 9 3 2020 (2) Д2 Крумкачы 11 2 2021 Д1 Віцебск 23 0 2022 Д1 Гомель 23 2 2023 Д1 Гомель 21 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск