Ілья Руцкі (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-3 «Дынама», з восені 2015 года далучыўся да бабруйскай «Белшыны», дзе выступаў за юнацкія каманды. У 2017 годзе пачаў гуляць за асноўную каманду клуба ў Першай лізе. У красавіку 2018 года падпісаў першы прафесійны кантракт з «Белшынай». У сезоне 2018 замацаваўся ў стартавым складзе каманды, на наступны год дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Да сезона 2020 рыхтаваўся з «Белшынай», аднак у сакавіку 2020 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», дзе таксама неўзабаве стаў іграком асновы. Пакінуў каманду па заканчэні арэнды ў снежні 2020 года.

У студзені 2021 года адправіўся на прагляд у мазырскую «Славію» і ў сакавіку падпісаў кантракт. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы першага тура супраць «Іслачы» (0:1). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі, у другой палове 2021 года часцей заставаўся на лаўцы запасных, а з лета 2022 года замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2023 нярэдка выконваў функцыі капітана каманды.

У снежні 2023 года пакінуў «Славію» і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Дасягненні Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2019, 2020

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 Д2 Белшына 4 0 2018 Д2 Белшына 25 0 2019 Д2 Белшына 21 0 2020 Д2 Спадарожнік 20 0 2021 Д1 Славія 14 0 2022 Д1 Славія 28 1 2023 Д1 Славія 24 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ