Іван Аляксандравіч Андрушойць (нар. 30 мая 1986) — беларускі палітвязень, абвінавачаны пад час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
Храналогія пераследу Іван Андрушойць быў затрыманы 5 лістапада 2020 года, дома ў яго правялі вобшук, вынялі тэхніку і дакументы.
Яму прад’яўлена абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і 349 КК (доступ да кампутарнай інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове).https://prisoners.spring96.org/be/person/ivan-andruszoic
Пад час знаходжання ў СІЗА пабраўся шлюбам з Сафiяй Лашкевіч.
Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Палітвязні Беларусі