Яўген Малашэвіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Мінск».
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Мінск», з 2019 года пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 26 ліпеня 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць БАТЭ (0:6).
У сезоне 2021 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, таксама гуляў за моладзевую каманду «Мінска» ў Юніёрскай лізе УЕФА. Сезон 2022 пачынаў у складзе сталічнага клуба, а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў пінскую «Хвалю»От "Сморгони" и "Волны" до "Осиповичей" и "Молодечно". Заявки команд первой лиги, дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клубЕвгений Малашевич расстался с "Волной", і ў ліпені быў арандаваны «Гомелем»"Гомель" взял у "Минска" нападающего в аренду, дзе звычайна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Гомель».
У студзені 2023 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з «Мінскам».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль Мінск 8 1 2020 Д1 Мінск 1 0 2021 Д1 Мінск 11 0 2022 (пач.) Д1 Мінск 1 0 2022 (1) Д2 Хваля 8 0 2022 (2) Д1 Гомель 9 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель