Захар Чарвякоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Віцебск».
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Віцебск», з 2019 года пачаў выступаць за дубль. На наступны год замацаваўся ў дублі, а 22 лістапада 2020 года дэбютаваў за асноўную каманду «Віцебска» ў Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча з «Мінскам» (2:2) і паспеў адзначыцца голам.
У сезоне 2021 працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»"Витебск" продолжил сотрудничество с форвардом.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль Віцебск 6 1 2020 Д1 Віцебск 2 2 2021 Д1 Віцебск 13 1
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск