Яўген Апанасовіч (нар. , Лунінец) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Новая Прыпяць» з Альшанаў.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у Лунінцы, на юнацкім узроўні выступаў за мікашэвіцкі «Граніт», а ў 2017 годзе далучыўся да «Слуцка», дзе з 2019 года стаў выступаць за дубль. Замацаваўся ў складзе і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў турніру дублёраў, на наступны год пачаў прыцягвацца да асноўнага складу клуба. 17 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (2:1).

У сезоне 2021 выступаў за дубль «Слуцка» і не прыцягваўся да асноўнай каманды, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў гомельскі «Лакаматыў», дзе выхадзіў на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў гомельскую каманду. У 2022 годзе гуляў пераважна за дубль «Слуцка», у Вышэйшай лізе толькі двойчыы выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.

У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у «Смаргоні», а пазней далучыўся да віцебскага «Макслайна», які ў сакавіку 2023 года арандаваў нападніка на сезон. Пакінуў «Макслайн» у чэрвені 2023 года, а ў ліпені 2023 года папоўніў склад «Лунінца» ў Другой лізе.

У студзені 2024 года адправіўся на прагляд у «Астравец» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам. Аднак, ужо у красавіку пакінуў каманду і далучыўся да «Новай Прыпяці».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2019 дубль Слуцк 29 14 2020 Д1 Слуцк 3 0 2021 (1) Д1 Слуцк 0 0 2021 (2) Д2 Лакаматыў 11 1 2022 Д1 Слуцк 2 0 2023 (1) Д2 Макслайн 4 0 2023 (2) Д3 Лунінец 6 7 2024 (пач.) Д2 Астравец 1 0

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Лунінец Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец Катэгорыя:Ігракі ФК Новая Прыпяць Альшаны