Андрэй Аляксандравіч Патапенка (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце апынуўся ў складзе барысаўскага БАТЭ. У 2018 годзе пачаў выступаць за дубль клуба, дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе, а 11 ліпеня 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:1, у дадатковы час), выйшаўшы на замену ў другім тайме.
У лютым 2020 года разам з іншымі маладымі ігракамі БАТЭ быў арандаваны дзяржынскім «Арсеналам». У складзе дзяржынскай каманды звычайна зрэдку выхадзіў на замену, і ў жніўні пакінуў клуб. У верасні 2020 года быў пераведзены ў «Смалявічы», дзе 18 верасня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць брэсцкага «Руха» (0:6), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы».
У лютым 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка». У слуцкай камандзе стаў іграком асновы, гуляў пераважна ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк».
У студзені 2022 года перайшоў у «Гомель». У студзені 2024 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта і падпісаў двухгадовае пагадненне з БАТЭ. У красавіку 2024 года атрымаў траўму, пасля аднаўлення ў ліпені 2024 года быў аддадзены ў арэнду «Гомелю».
Міжнародная кар’ера 8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Грэцыі (0:2) і быў заменены ў другім тайме.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2018 дубль БАТЭ 26 2 2019 дубль БАТЭ 29 12 2020 (1) Д2 Арсенал 4 0 2020 (2) Д1 Смалявічы 8 0 2021 Д1 Слуцк 26 1 2022 Д1 Гомель 25 1 2023 Д1 Гомель 27 2 2024 (1) Д1 БАТЭ 3 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель