Ігар Заяц (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру мінскага «Дынама», дзе з 2017 года выступаў за дубль. У лютым 2019 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Смалявічы», дзе стаў трывалым іграком стартавага складу, дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Гомеля». У гомельскім клубе таксама замацаваўся ў аснове і дапамог яму вярнуцца ў элітны дывізіён. Па заканчэнні арэнды ў снежні 2020 года пакінуў «Гомель», у пачатку 2021 года трэніраваўся з дублем «Дынама», а ў лютым 2021 года зноў быў арандаваны гомельскім клубам. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць брэсцкага «Руха» (1:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым працягваў выступаць у стартавым складзе, пазней стаў часам выхдзіць на замену. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама». У першай палове 2022 года трэніраваўся з асноўнай камандай дынамаўцаў, але выхадзіў на поле толькі ў дублі.

У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк», дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў слуцкі клуб, аднак у студзені 2023 года, пакінуўшы «Дынама», падпісаў паўнавартаснае пагадненне са «Слуцкам».

У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк» і неўзабаве стаў іграком «Гомеля».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Дынама 12 1 2018 дубль Дынама 24 4 2019 Д2 Смалявічы 25 0 2020 Д2 Гомель 19 0 2021 Д1 Гомель 23 0 2022 (1) дубль Дынама 3 0 2022 (2) Д1 Слуцк 13 0 2023 Д1 Слуцк 20 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк