Уладзімір Маслоўскі (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач».

Клубная кар’ера Выхаванец мінскага РЦАР-БДУ, у 2019 годзе пачаў выступаць за дубль «Энергетык-БДУ», а ў жніўні таго ж года адправіўся ў арэнду ў «Смаргонь», дзе стаў пераважна выхадзіць на замену. У пачатку 2020 года перайшоў у «Смаргонь» на трывалай аснове, замацаваўся ў стартавым складзе каманды. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме сустрэчы з «Энергетыкам-БДУ» (0:3). У далешым працягваў часам выхадзіць на замену.

У ліпені 2021 года пакінуў смаргонскі клуб і неўзабаве далучыўся да клуба БДУ з Другой лігі. З пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Маладзечнам» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды. Замацаваўся ў стартавым складзе маладзечанскага клуба. У студзені 2023 года падоўжыў пагадненне з «Маладзечнам».

У студзені 2024 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў лютым падпісаў двухгадовы кантракт з клубам.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 (1) дубль Энергетык-БДУ 10 1 2019 (2) Д2 Смаргонь 12 0 2020 Д2 Смаргонь 23 1 2021 (1) Д1 Смаргонь 8 0 2021 (2) Д3 БДУ 13 7 2022 Д2 Маладзечна 23 5 2023 Д2 Маладзечна 31 3

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК БДУ Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач