Статуя Хрыста Збавіцеля — статуя Хрыста ў г. Энкантаду, штат Рыу-Гранды-ду-Сул.

Гісторыя Будаўніцтва манумента распачалося ў 2019 годзе. Ідэя належыць мэру горада Адраальду Канзаці, які памёр у сакавіку 2021 года ад COVID-19. Праект быў завершаны ў 2022 годзе. Будаўнічымі працамі кіравала «Асацыяцыя сяброў Хрыста» разам з сынам былога мэра.

Праект фінансуецца за ахвяраванні прыватных асоб і кампаній. Аўтарамі скульптуры сталі бразільскія архітэктары Жэнезіу Гоміс Мура і яго сын Маркаш Мура.

Апісанне Статуя Хрыста на пяць метраў вышэй за статую Хрыста Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанэйра і будзе складаць 43,5 метры. Такім чынам, яна з’яўляецца трэцяй па вышыні статуяй Хрыста ў свеце, саступаючы помнікам на востраве Сулавесі ў Інданезіі (52,55 м) і ў Свябодзіне ў Польшчы (52,5 м). Усярэдзіне скульптурнага збудавання ліфт, у якім наведвальнікі могуць падняцца на назіральную пляцоўку на вышыні 40 метраў. Пабудавана з бетону на металічнай канструкцыіНа поўдні Бразіліі ўзвялі статую Хрыста, вышэйшую чым у Рыа-дэ-Жанэйра і, магчыма, найбольшую ў свеце.

Крыніцы

Спасылкі У Бразіліі ўзводзяць новую статую Хрыста, якая будзе вышэй, чым у Рыа

Катэгорыя:Помнікі Ісусу Хрысту Катэгорыя:Помнікі Бразіліі