Барыс Парфёнавіч Саві́цкі ( — Вучоныя Беларусі: Савіцкі, Барыс Парфёнавіч (доктар біялагічных навук; 1933—2008)) — вучоны, заолаг і эколаг, доктар біялагічных навук (1973), прафесар (1976).

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. У 1955 годзе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1956—1962 гадах працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогііВучоныя Беларусі: Савіцкі, Барыс Парфёнавіч (доктар біялагічных навук; 1933—2008). Потым займаў пасаду загадчыка лабараторыі медыцынскай заалогіі і паразіталогіі ў Хабараўскім навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, загадчыка кафедры заалогіі Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў Камсамольску-на-Амуры. З 1974 года працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце на кафедры заалогіі і аховы прыроды біялагічнага факультэта. Пасаду загадчыка гэтай кафедры займаў у 1974—1990 гадах. З 1990 года Б. П. Савіцкі ў Вярхоўны Савеце, член Прэзідыума, старшыня камісіі. З 1996 года ў Інстытуце заалогіі Акадэміі навук Беларусі. Таксама працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе займаў пасаду намесніка дырэктара Міжведамаснага цэнтра праблем нацыянальных паркаў і запаведнікаў.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па экалогіі ўзбуджальнікаў асабліва небяспечных інфекцый, экалогіі і фаўне кровасысучых насякомых, агульнай экалогіі, ахове прыроды.

Сярод апублікаванага: Трансисионнные зоонозы в Гомельской области. — Мозырь, 1999 (разам з Л. С. Цвірко); Популяцинно-генетические ресурсы пихты белой в беларуси. — Гомель, 2000 (разам з Р. Р. Ганчарэнкам).

Літаратура

Спасылкі Вучоныя Беларусі: Савіцкі, Барыс Парфёнавіч (доктар біялагічных навук; 1933—2008) Беларусь у асобах і падзеях. Савіцкі Барыс Парфёнавіч Итоги многолетних исследований по изучению биоразнообразия и степени развития зоопланктона водных экосистем Белорусского Полесья // Известия ГГУ имени Ф. Скорины. — 2009. — № 3 (Ч. 1). — С. 45—51.

Катэгорыя:Заолагі СССР Катэгорыя:Заолагі Беларусі Катэгорыя:Эколагі СССР Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання