Фелікс Тадэвушавіч (Фадзеевіч) Бутаўт-Андрайковіч — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Бутаўт-Андрайковічаў герба «Грыф» з Гродзенскай губерні. Нарадзіўся ў сям’і пісара і падстарасты гродзенскага Тадэвуша Бутаўт-Андрайковіча. Бацька ўдзельнічаў у паўстанні 1794 года, падпісаў акцэс пад № 306, суддзя крымінальнага суда парадкавай камісіі Гродзенскага павета.
Фелікс у 1812 г. — маршалак Кобрынскага павета. У 1817 г. суддзя апеляцыйнага межавага суда Кобрынскага павета, маршалак кобрынскі. У 1821—1824 г. — старшыня Гродзенскага губернскага межавага апеляцыйнага суда.
Літаратура
Катэгорыя:Павятовыя маршалкі кобрынскія Катэгорыя:Бутаўт-Андрайковічы