Кацярына Дудко (нар. , в. Макары, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская футбалістка, нападаючая мінскага «Дынама-БДУФК».

Клубная кар’ера З’яўляецца выхаванкай СДЮШАР «Белкард» (Гродна). У перыяд з 2011 па 2015 год гуляла за каманду «Ніва-Белкард». З 2017 года выступала за «Нёман», на працягу некалькіх сезонаў была капітанам каманды.

У сезонах 2020 і 2021 гадоў станавілася найлепшай нападаючай Жаночай Лігі, таксама у 2021 годзе стала найлепшай бамбардзіркай. Акрамя таго, у сезоне-2021 Дудко выступіла і гуляючым трэнерам «Нёмана».

У студзені 2022 года падпісала кантракт з мінскім «Дынама»КАЦЯРЫНА ДУДКО — ФУТБАЛІСТКА «ДЫНАМА-БДУФК».

Дасягненні Бронзавы прызёр жаночага чэмпіянату Беларусі (2): 2019, 2020

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі ЖФК Нёман Гродна Катэгорыя:Трэнеры ЖФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ЖФК Дынама-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ЖФК Ніва-Белкард