Адам Бохвіц (? — ?) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Бохвіцаў герба «Радван». Нарадзіўся ў сям’і Рамуальда Бохвіца, уладальніка маёнтка Студзянец Наваградскага павета і Анелі з Борзабагатых.
Член масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне». У 1820 г. — суддзя апеляцыйнага межавага Мінскага суда.
Сям’я У шлюбе з Элеанорай Tроска меў сына Рамуальда, якому належаў бацькавы маёнтак у 1854 годзе, памёр бяздзетным у 1875 годзе; а таксама дочак Казіміру, у шлюбе з Юзафам Корбутам, і Алімпію, у шлюбе з Антоніем Лехам Булгакам.
Літаратура
Катэгорыя:Масоны Беларусі