Макаро́н (, ) — французскі кандытарскі выраб з яечных бялкоў, цукру і молатага міндаля. Звычайна робіцца ў форме пячэння; паміж двума пластамі кладуць крэм або варэнне. Італьянская назва паходзіць ад слова «разбіць, раздушыць» і з’яўляецца адсылкай да спосабу вырабу асноўнага інгрэдыента, міндальнай мукі.Search result on macaroon, Etymonline.com Гатовы выраб мяккі, з гладкай паверхняй, растае ў роце. Маюць розны смак.

Пра паходжанне ласунку ідуць спрэчкі. Larousse Gastronomique адзначае, што макароны, хутчэй за ўсё, маюць італьянскае паходжанне і, верагодна, былі створаны ў Венецыі ў эпоху Адраджэння. Па іншай версіі, макароны з’явіліся ў Францыі, у Кармеры, прычым значна раней — у 791 годзе. Згодна з іншымі крыніцамі, ласунак у Францыю прывезлі італьянскія кухары, якія прыехалі з Кацярынай Медычы пасля заключэння яе шлюбу з Генрыхам II.History of Macarons , Madmacnyc.com

У 1830-я гады макароны падавалі з лікёрамі, джэмам і спецыямі, а ў сучасным выглядзе яны з’явіліся ў кандытарскай , дзе прыдумалі злучаць два печыва паміж сабой з дапамогай крэма.The story of the Macaron , Laduree.frMacarons, the Daddy Mac of Cookies , Fox News У цэлым, рэцэпт адрозніваецца ў розных гарадах Францыі; напрыклад у Ам’ене з XVI стагоддзя выкарыстоўваюцца садавіна, міндаль і мёдMacarons d’Amiens , Saveursdumonde.net, а ў латарынгскім горадзе Нансі, па легендзе, дзве манашкі, сёстры Маргарыта і Мары-Элізабэт, прыдумалі макароны, каб перахітрыць строгія манастырскія дыетычныя правілы (за што былі празвалі «сёстрамі Макарон»).Notre Histoire Maison des soeurs , Achat-nancy.com

Макароны прадаюцца ў французскім McDonald’s; з 2010 года гэта печыва зрабілася вельмі папулярным дэсертам у ЗША, дзе яго нават пачалі выкарыстоўваць у якасці самастойнага велікоднага падарунка замест традыцыйных шакаладных фігурак, і ў Канадзе; іх версія вядомая ў Японіі.ジャン=フィリップ・ダルシー「夏の新作マカロン」 , Fukui News

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Французскія дэсерты Катэгорыя:Пячэнне Катэгорыя:Стравы з міндаля