Мікалай Апанасавіч Міхайлашаў () — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Нарадзіўся ў станіцы Прочнаакопская (цяпер Новакубанскі раён Краснадарскага края). Працаваў сакратаром шматтыражнай газеты кансервавага завода. Член КПСС з 1939 года. З 1939 года працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі Пінскай вобласці. З чэрвеня 1941 года — у нямецкім тыле: камандзір групы, аддзялення, узвода, намеснік камандзіра Чачэрскага партызанскага атрада, са жніўня 1942 года намеснік начальніка разведкі партызанскай групы «Наперад» НКДБ СССР, з мая 1943 года намеснік камандзіра атрада, потым — Добрушскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна, з чэрвеня па кастрычнік 1943 года член Добрушскага падпольнага РК КП(б)Б. У красавіку — ліпені 1944 года камандзір партызанскай групы «Бура».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 года старшаму лейтэнанту дзяржаўнай бяспекі Мікалаю Апанасавічу Міхайлашаву нададзена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1944—1976 гадах працаваў у органах КДБ БССР. Пасля выхаду ў адстаўку жыў у Мінску.

Аўтар кнігі «Бура гневу» (1971).

Памяць

У вёсцы Копішча каля Мінска ў гонар Мікалая Міхайлашава названа адна з вуліц. У Копішчы адкрыта мемарыяльная дошка Мікалаю Міхайлашаву на доме па вуліцы Мікалая Міхайлашава, 1. Мурал з выявай Героя Савецкага Саюза Мікалая Міхайлашава і эпізоду з дзейнасці партызанскага атрада размешчаны на будынку па вуліцы Савецкай, 7 у Добрушы Гомельская вобласць. Імя Мікалая Міхайлашава нададзена гімназіі ў Карме Гомельскай вобласці. У гімназіі ёсць экспазіцыя прысвечаная Міхайлашаву. На будынку гімназіі размешчана мемарыяльная дошка Мікалаю Міхайлашаву. Мурал у памяць Міхайлашава размешчаны на будынку гімназіі (вул. Паркавая, 1), названай яго імем у Карме Гомельскай вобласці (25.11.2025). Мурал адкрыты напярэдадні 82-й гадавіны вызвалення Кармяншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Крыніцы

Літаратура

Колпакиди А., Прохоров Д. Внешняя разведка России. — —, 2001. Кубани славные сыны. Кн. 2. — Краснодар, 1985. Люди легенд. — Вып. 2. — , 1966. Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.

Спасылкі

Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Краснадарскім краі