Ганаровыя грамадзяне Светлагорска — званне за выбітны ўклад у развіццё і росквіт горада Светлагорска.

Апісанне Паводле Палажэння аб ганаровых грамадзянах Светлагорскага раёна, гэтае званне прысвойваецца за вялізны ўнёсак у развіццё горада і раёна, за выбітныя працоўныя поспехі, а таксама асобам, якія здзейснілі подзвіг, уславілі горад і раён сваёй творчасцю, спартыўнымі і іншымі дасягненнямі. Ганаровы грамадзянін Светлагорска атрымоўвае пасведчанне і грашовае заахвочванне. Кожнаму выплочваецца матэрыяльная дапамога да Дня незалежнасці, Дня горада і Новага года. Ганаровыя грамадзяне маюць магчымасць без чаргі абслугоўвацца ў медычных установах, бясплатна наведваць культурна-відовішчныя мерапрыемствы раёна, арганізавныя аддзелам культуры райвыканкама.

Званне «Ганаровы грамадзянін Светлагорскага раёна» (да 28 снежня 2007 года — «Ганаровы грамадзянін горада Светлагорска») прысвойваецца з 1979 года.

Спіс

1979 год Іван Міхайлавіч Плехаў — камандзір 4-га Гвардзейскага атрада бронекацераў Дняпроўскай вайсковай флатыліі, капітан 2-га рангу ў адстаўцы. Сяргей Пятровіч Хватаў — артылерыст 4-га Гвардзейскага атрада бронекацераў Дняпроўскай вайсковай флатыліі, капітан 1-га рангу ў адстаўцы. Георгій Ільіч Захараў — камандзір бронекацера «БКА-44» Дняпроўскай вайсковай флатыліі, капітан 1-га раніу ў адстаўцы.

1981 год Іван Фёдаравіч Хмарун — былы брыгадзір страхароў будаўнічага трэста № 20 (цяпер ААТ «Будаўнічы трэст № 20»), Герой Сацыялістычнай працы, кавалер ордэна Леніна. Аляксандр Мікалаевіч Завадскі — першы дырэктар Васілевіцкай ДРЭС (цяпер Светлагорская ЦЭЦ), кавалер ордэнаў Баявога Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Знака Пашаны. Ніна Нікіцічна Запясочная — былы лекар раённай бальніцы, Заслужаны лекар БССР.

1984 год Павел Іванавіч Батаў — камандзір 65-й Армії, якая падчас Другой сусветнай вайны вызваляла тэрыторыю сучаснага Светлагорскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Двойчы Герой Савецкага Саюза.

1986 год Георгій Кузьміч Мітраховіч — былы брыгадзір СУ АР № 150 будаўнічага трэста № 20 (цяпер ААТ «Будаўнічы трэст № 20»), «Заслужаны будаўнік БССР», кавалер ордэна Леніна. Віктар Барысавіч Шыферс — былы дырэктар завода ЖБВіК (цяпер ААТ «Светлагорскі завод ЖБВіК»). Кавалер ордэнаў Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга.

1991 год Алена Сцяпанаўна Сладкова — апаратчыца ВА «Хімвалакно». Лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР, поўны кавалер ордэнаў Працоўнай Славы ўсіх ступеняў, пенсіянерка. Васіль Сямёнавіч Глебаў — працаваў начальнікам інжынерна-тэхнічнай службы Светлагорскага ўпраўлення буравых работ (цяпер СУБР "BA «Беларуснафта»), кавалер ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Мікалай Іванавіч Краўчук — працаваў на рабочых і інжынерна-тэхнічных пасадах Васілевіцкай ДРЭС (цяпер Светлагорская ЦЭЦ) і заводзе ЖБВіК (цяпер ААТ «Светлагорскі завод ЖБВіК»). Узнагароджаны знакам «Выдатнік энергетыкі і электрыфікацыі СССР». Віктар Васілевіч Цімохін — былы кіраўнік будаўнічага трэста № 20 (цяпер ААТ «Будаўнічы трэст № 20»). Заслужаны будаўнік БССР, кавалер ордэна Знак Пашаны.

1992 год Любоў Мартынаўна Галавач — былы лекар раённай лякарні (цяпер Светлагорская цэнтральная раённая лякарня), кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга. Антон Антонавіч Пількевіч — працаваў у будаўнічым трэсце № 20 на кіруючых пасадах (цяпер A AT «Будаўнічы трэст № 20»), былы старшыня Рады ветэранаў вайны і працы, Заслужаны будаўнік БССР, кавалер ордэнаў Чырвонай Зоркі, Айчыннай Вайны І ступені.

1996 год Аляксандр Ільіч Чыж — былы генеральны дырэктар ААТ «Светлагорскі ЦКК». Кавалер ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і Знак Пашаны, Заслужаны працаўнік прамысловасці РБ. Пятроўна Худалеева Аюбоў — педагог. Заслужаная настаўніца БССР, кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.

1998 год Міхаіл Ілыч Мітраховіч — былы старшыня Светлагорскага райвыканкама.

2001 год Іван Самойлавіч Каяфюк — былы кіраўнік будаўнічага трэста № 20 (цяпер ААТ «Будаўнічы трэст № 20»). Ізяслаў Рыгоравіч Катляроў — паэт, былы намеснік рэдактара газеты «Светлагорскія навіны», былы дырэктар карціннай галерэі «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава, паэт, сябра Саюза пісьменнікаў СССР (1990). Уладзімір Рыгоравіч Мальцаў — генеральны дьірэктар ААТ «Светлагорскі домабудаўнічы камбінат». Аляксандр Серафімавіч Якабсон — былы старшыня Светлагорскага гарвыканкама, былы старшыня Гомельскага аблвыканкама, цяпер старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю РБ.

2003 год Ніна Нікіцічна Краснова — брыгадзір тынкоўшчыкаў-маляроў СУ АР № 150 ААТ «Будаўнічы трэст № 20».

2006 год Аляксандр Фёдаравіч Бойчанка — былы дырэктар Дзіцячай юнацкай спартыўнай школы № 5. Уладзімір Леанідавіч Зінкевіч — віцэ-прэзідэнт Беларускай Акадэміі выяўленчага мастацтва, загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Віктар Аркадзьевіч Латугоўскі — былы начальнік Светлагорскага аграпрамысловага ўпраўлення BA «Беларуснафта». Алена Іванаўна Няўступава — дырэктар філіі «Светлагорскі хлебазавод» РУП «Гомельхлебапрам».

2007 год Сяргей Аўрамавіч Аўсяннікаў — былы дырэктар саўгаса «Бярэзіна». Юрый Уладзіміравіч Шутаў — маёр, участковы інспектараддзелуаховыправапарадкуіпрафілактыкі Светлагорскага РАУС.

2010 год Баляслаў Казіміравіч Пірштук — былы старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэту, Намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Літаратура Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск: Галіяфы, 2011. — 252 с. Ст. 126—128. Сивак А. Первый почётный гражданин района // Ранак-плюс. 2008. № 3. С. 2. Григорьев А. Ими гордится Светлогорск. Почётные граждане минувших лет II Ранак-плюс. 2006. № 37. С. 5. Сапоненко И. Почётных жителей стало больше // Ранак-плюс. 2006. № 39. С. 1. Березина А. В память о майоре Шутове… II Ранак-плюс.2008. № 31. С. 2. Хомицевич Д. Праздник начался II Светлагорскія навіны. 2010.14 верасня. С. 2.

Светлагорск